Асуджаная на восем гадоў швэдзкай турмы за спробу забойства былога мужа беларуска Вольга Класкоўская пачала весьці ў турме дзёньнік «Стакгольмская палоньніца».
30 сакавіка 2013. Першая ноч на нарах. Прывезьлі ў паліцэйскі ўчастак Хандэна. Прылюдна ў прысутнасьці мужчын паліцэйскіх, прымусілі распрануцца, тое, што ня зьняла сама, сьцягнулі сілай. Правялі дагляд, выдалі турэмную вопратку. Кінулі ў камэру папярэдняга зьняволеньня. Халодныя нары без пасьцельнай бялізны. Суткі не кармілі, практычна не давалі спаць і не выводзілі ў прыбіральню і на паветра. Недзе а 9-й вечара наступнага дня зайшлі двое ў цывільным: — «Вы абвінавачваецеся ў спробе ўчыненьня забойства! Адвакат, перакладчык патрэбныя?» Моўчкі ківаю, і сярдзітыя дзядзькі сыходзяць. Праз гадзіну ўжо іншыя паліцэйскія забіраюць мяне на допыт. Без адваката. Апрача іншага прыяжджае дзяжурная сацыяльная служба, дапытвае мяне, дзе мая старэйшая дачка, я запэўніваю іх, што Міра ў надзейным месцы, у бясьпецы, і шукаць яе ня мае сэнсу...
14-16 кастрычніка крымінальную справу Вольгі Класкоўскай разгледзіць апэляцыйны суд Стакгольму.
14-16 кастрычніка крымінальную справу Вольгі Класкоўскай разгледзіць апэляцыйны суд Стакгольму.