Руканьне, як вядома, традыцыя старажытная, і паходзіць яна ад жэсту, вядомага яшчэ да нашай эры: у мяне няма зброі, кажа той, хто працягвае руку, і на гігіену мне пляваць, таму і ты ня бойся, не псыхуй і пакажы, што ты там заціснуў у потнай далоні...
Кажуць, перад сустрэчай Ясіра Арафата і Іцхака Рабіна ў 1993-м палітыкі і журналісты рабілі стаўкі: у форме Арафат прыйдзе ці апране ўсё ж з такой нагоды цывільны гарнітурчык. Арафат не падвёў прыхільнікаў — ён ня толькі выйшаў на траўку перад Белым домам у сваім нязьменным злавесным фрэнчы, ён яшчэ, як упарта сьцьвярджае легенда, прыхапіў з сабой пісталет. Дзеля задуманага ім надоечы пэрформансу ў імя міру: каб проста пад аб’ектывамі дастаць яго, жартам накіраваць на Рабіна і потым з усьмешкай перадаць амэрыканскаму прэзыдэнту: вось, маўляў, як выглядае сапраўды сымбалічны жэст добрай волі... Ахова не дазволіла Арафату зьдзейсьніць гэты сьмелы мастацкі акт. А шкада — цікава было б зірнуць на рэакцыю «афіцыйных асобаў»...
Гэты здымак абышоў увесь сьвет: агромністы, замучаны джогінгам Біл Клінтан, які зьзяе ад шчасьця, а недзе пад ім, як шкодныя дзеткі, вельмі эўрапейскі Рабін з тварам альбанскага раманіста — і Арафат у арафатцы, якая, такое адчуваньне, разьвязалася, і прэзыдэнт ЗША прытрымлівае яе рукой. На тварах Арафата і Клінтана ўсьмешкі; Рабін пазірае хутчэй скептычна, але з прыхаванай надзеяй, выраз яго твару можна перадаць адным словам: няўжо? Так, падпісаньнем доўгачаканага пагадненьня і руканьнем заклятых ворагаў 13 верасьня 1993 скончыліся непрыемныя, як курс лячэньня ад гемарою, перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі. Усім дзякуй, усе вольныя.
Дзяржсакратар ЗША сказаў, што «немагчымае апынулася ў межах дасягальнага». Арафат сказаў, што адкрываецца новая эпоха. Шымон Пэрэс сказаў, што ён ужо бачыць «абрысы міру на Блізкім Усходзе». Часопіс «Тайм» склеіў з Арафата і Рабіна чалавека году. Нобэлеўскі камітэт даклеіў Шымона Пэрэса і даў гэтаму трохгаловаму стварэньню (паўтара чалавека, калі кіравацца прынцыпамі «Тайм») сваю прэмію міру. Нічога ня скажаш, мір быў абстаўлены як мае быць. Па-багатаму.
Няўжо?... Прыгадваецца брытанскі прэм’ер Чэмбэрлен, які, вярнуўшыся ў Лёндан пасьля Мюнхенскіх пагадненьняў і выціраючы на вачах усяго сьвету ножык, заявіў з той самай усьмешкай, што ён «прывёз мір». «Брытанія хацела мір коштам ганьбы — а атрымае ў выніку і ганьбу, і вайну» — прыкладна ў такім духу змрочна пракамэнтаваў наіўнасьць і недальнабачнасьць Чэмбэрлена Чэрчыль. Не, перамовы — рэч, вядома, патрэбная... паралелі тут толькі ў тым, хто з кім рукаўся...
Руканьне Арафата і Рабіна не прынесла міру ні Ізраілю, ні Палестыне. Заходнік Рабін купіўся на нічым не падмацаваныя абяцаньні, Арафат, здаецца, і ня думаў выконваць ніякіх там пагадненьняў зь яўрэямі — яму партыя не даравала б. Партыя, якая палічыла кранальнае руканьне ў Вашынгтоне праявай слабасьці Ізраілю і ціха парадавалася ў прадчуваньні новай крыві. У выніку за пяць гадоў пасьля такога цудоўнага дотыку пад вачыма загарэлага і вясёлага Клінтана палестынскімі тэрарыстамі было забіта больш ізраільцянаў, чым за пятнаццаць гадоў да яго. Нобэлеўскія прэміі міру гэтаксама здольныя спыняць войны, як курыца, выпушчаная на міннае поле, а руканьне — працэс узаемны, кшталту сэксу: бяз згоды абодвух ён называецца згвалтаваньнем. Нават каля Белага дому, нават пад аб’ектывамі, нават калі працягнутая рука — пустая...