Мэхіка: настаўнікі б’юцца з паліцыяй

Мэксыканская паліцыя

Тысячы настаўнікаў паралізавалі транспартны рух у Мехіка. Выкладчыкі пратэстуюць супраць новай рэформы адукацыі, якую ўхваліў прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пенья Ньета.
Калі пратэстоўцы паспрабавалі перакрыць дарогу, якая вядзе ў аэрапорт Мэхіка, ўмяшалася паліцыя. Адбыліся сутычкі.

Мэксыканскія настаўнікі ўжо некалькі месяцаў пратэстуюць супраць новай рэформы, якая выклікала абурэньне ў асноўных прафсаюзаў настаўнікаў.

Рэформа сярод іншага ўводзіць абавязковыя тэсты выкладчыкаў, каб вызначыць іх прафпрыдатнасьць і рэгулярныя праверкі, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй.

Прафсаюзы настаўнікаў у Мэксыцы лічацца карумпаванымі арганізацыямі, якія кантралююць разьмеркаваньне вольных працоўных месцаў, адзначае ВВС.