У перабудаванай частцы Мангэтана, дзе стаяў Ўсясьветны гандлёвы цэнтар, разьмесьціцца новы Нацыянальны Мэмарыяльны музэй, прысьвечаны трагедыі 11 верасьня 2001 году. Музэй, у экспазыцыю якога ўваходзяць часткі разбураных веж-блізьнятаў, адчыніцца для публікі ўвесну 2014 году.
У ЗША адзначаюць 12-ю гадавіну тэрарыстычнага нападу.
У разбураных хмарачосах Усясьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку загінулі 2759 чалавек (уключаючы 9 чалавек экіпажу, 76 пасажыраў і 5 тэрарыстаў на борце самалёту American Airlines Flight 11 ды 9 чалавек экіпажу, 51 пасажыра і 5 тэрарыстаў-выкрадальнікаў на борце самалёта United Airlines Flight 175).
У атацы супраць Пэнтагону, сядзібы Міністэрства абароны ЗША, загінулі 189 чалавек (125 чалавек у Пэнтагоне, 6 чалавек экіпажу, 53 пасажыры і 5 тэрарыстаў-выкрадальнікаў на борце самалёта American Airline Flight 77).
У катастрофе самалёта United Airlines Flight 93, які разьбіўся каля мясцовасьці Шанксвіл у Пэнсыльваніі, загінулі 44 чалавекі (7 чалавек экіпажу, 33 пасажыры і 4 тэрарысты-выкрадальнікі).