Дыктатары і зоркі

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка з тэніснымі зоркамі Каралін Вазьняцкі і Вікторыяй Азаранкай.  

Брытанская музыка Ванэса Мэй выступае на цырымоніі ў гонар 35-га дня нараджэньня Рамзана Кадырава ў Грозным. Кастрычнік 2011-га. 

Амэрыканская акторка Гілары Суонк на дне народзінаў Рамзана Кадырава. Пазьней яна выбачылася за гэтую паездку ў Чачню, казала, што ня ведала пра сытуацыю ў гэтай рэспубліцы і паабяцала перадаць атрыманы ганарар на дабрачыннасьць.
 

Рамзан Кадыраў разам з легендай футболу Дыега Марадонай адкрываюць новы стадыён у Грозным у траўні 2011 году.

Амэрыканская поп-зорка Джэніфэр Лопэс сьпявае для Туркменбашы 29 чэрвеня 2013 году. Джэй Ло віншуе "З днём нараджэньня" прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамедава, якога Хьюман райтс вотч ў студзені назвала лідэрам "аднаго з самых рэпрэсыўных у сьвеце" рэжымаў.

Джэніфэр Лопэс выступае ў Баку, сталіцы Азэрбайджану падчас цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету па жаночым футболе, 22 верасьня 2012 году.

Амэрыканскі рэпер Канье Уэст на вясельлі ўнука прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева 31 жніўня 2013 году ў Алматы. Яго зьяўленьне было рэзка скрытыкавана ў прэсе ЗША. 

Амэрыканская поп-сьпявачка Бейонсе выступае на навагодняй вечарыне разам з сынам Муамара Кадафи. Бьёнс кажа, што ахвяравала 1 мільён даляраў ганарару ахвярам землятрусу на Гаіці.

Амэрыканская сьпявачка Мэрая Кэры, якая сьпявала для клану Кадафі ў 2008 годзе, казала потым, што адчувала сябе "жахліва і зьбянтэжана". Яна абяцала ахвяраваць грошы, якія яна зарабіла, на дабрачыннасьць.

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын і былая зорка НБА Дэніс Родман падчас  баскетбольнага матчу ў Пхэньяне ў лютым 2013 году.