Нюх не падвёў адстаўнога швэдзкага маёра Нісканэна: з усіх тых этыёпскіх пастухоў і аратых, якім пашэнціла трапіць у асабістую гвардыю імпэратара Хайле Сэласіе І, ён зрабіў стаўку на не такога ўжо й дужага на выгляд, але гнуткага і трывучага, як дрэва, маладзёна на імя Абэбэ Бікіла. Кожную раніцу іх можна пабачыць на выгане за казармамі: швэд з гадзіньнікам бяжыць за маўклівым этыёпам і неўзабаве адстае, задыхаецца... Зь цябе будзе толк, хлопец, ухвальна кажа швэд, калі Абэбэ вяртаецца. Этыёп не разумее. Швэд падымае ўгару вялікі палец. Этыёп не рэагуе. Засмучаны швэд закурвае цыгару. Што паробіш: Афрыка.
Менавіта такія, як Абэбэ, стаялі насьмерць супраць італьянцаў у трыццатых: узброеныя толькі лукам, дзідай ды роднай зямлёй паміж пальцаў ног — этыёпскія жаўнеры ваявалі тады пераважна басанож. Праўда, у 1935, калі прыйшлі італійцы, Абэбэ было ўсяго тры гады. А цяпер вось ён сам выпраўляецца ў Рым — абараняць гонар незалежнай Этыёпіі ў маратонскім забегу.
Рэч у тым, што імпэратар запрасіў швэда Нісканэна падабраць каманду да Алімпіяды 1960 году ў Рыме. Часу на падрыхтоўку было ня так ужо шмат, а куплю новага абутку для сваіх спартоўцаў этыёпскі бюджэт ня вытрымаў бы. І вось 10 верасьня 1960 году Абэбэ Бікіла і яшчэ адзін этыёпскі Абэбэ, Вакгіра, выходзяць на дарожку алімпійскага стадыёну. Зь іх сьмяюцца — хто цішком, за сьпінамі, а хто ўголас. Ні на тым, ні на другім этыёпу няма абутку. Адно слова: Афрыка.
Разам з басаногімі, як дзяцінства, этыёпамі стартуюць 69 маратонцаў з 35 краін сьвету. Вынік агаломшвае ня толькі скептыкаў, расістаў і «ў лыжы абутых» букмэкераў. Вакгіра прыходзіць сёмым, а Бікіла выйграе маратон з вынікам 2:15:16, на дзьвесьце мэтраў адарваўшыся ад найбліжэйшых перасьледнікаў. Гэта — падзея. Першы залаты алімпійскі мэдаль для «нябелай» Афрыкі. Босыя ногі Абэбэ Бікіла робяцца сымбалем свабоды, а Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Лімпапо ўказам прэзыдэнта Леа Барма разьмяшчае іх на сваім дзяржаўным гербе.
Вэрсіяў, чаму ён бег басанож, існуе нямала. Сам Абэбэ выказаўся ў тым духу, што, маўляў, ён хацеў прадэманстраваць мужнасьць і гераізм этыёпскага народу ў змаганьні за ідэалы. Але пераможцаў ня толькі ня судзяць — ім яшчэ і мала хто верыць.
Ён бег басанож, каб паказаць усяму сьвету, у якіх гаротных умовах існуе афрыканскі спорт, кажуць публіцысты.
Ён бег басанож, бо нёс паміж пальцаў афрыканскую зямлю, кажуць паэты.
Ён бег басанож, бо пісаў сваімі нагамі гісторыю, а ў красоўках добрай гісторыі не напішаш, кажуць раманісты.
Але праўда выглядае зусім інакш. Як Hungerkünstler Кафкі, Абэбэ Бікіла бег басанож, бо не знайшоў сярод прапанаваных адыдасаў такога абутку, які прыйшоўся б яму якраз.