Ідэалягічна правільная «Фотасушка»

Your browser doesn’t support HTML5

У Бабруйску прайшла выстава-абмен фотаздымкамі «Фотасушка». Адно з патрабаваньняў арганізатараў выставы да ўдзельнікаў: «Забараняецца прыносіць фотаздымкі што нясуць парнаграфічны, апазыцыйны характар, ці прапаганду фашызму, нацыяналізму».
Арганізатары бабруйскай «Фотасушкі» кажуць, што хочуць трымацца падалей ад палітыкі, а скандальны тэкст яны скапіявалі зь іншай суполкі ў сацсетках.

«Фотасушцы» ўжо два гады.

Аналягічныя выставы адбываюцца ў іншых гарадах Беларусі і сьвету.

Любы прафэсіянал ці аматар вывешвае свае фотаздымкі і можа забраць чужыя, якія спадабаліся.