«Першыя эшалёны з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай былі адпраўленыя з чыгуначных станцый у Маскоўскай і Ніжагародскай абласьцях. Расейскія падраздзяленьні зробяць маршы на палігоны, разьмешчаныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — заявіў прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі.
Злучэньні расейскай Заходняй вайсковай акругі прымаюць удзел у сумесным стратэгічным вучэньні «Захад-2013».
У Беларусь прыбудзе 20 вайсковых эшалёнаў.
У вучэньнях будуць удзельнічаць 2 520 расейскіх вайскоўцаў.
«Захад −2013» будзе праходзіць з 20 па 26 верасьня.
Вучэньне «Захад» праходзяць раз на два гады, нагадвае «Інтэрфакс».