У Магілёве затрымалі і адпусьцілі старшыню выканкаму магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў і сябра Свабоднага прафсаюзу беларускага Юрыя Новікава.
Яго затрымалі пасьля таго, як актывісты дэмакратычных арганізацыяў скончылі зьбіраць подпісы супраць намеру разьмясьціць у Беларусі расейскія авіябазы.
Празь 2 гадзіны яго вызвалілі. У Новікава забралі на экспэртызу ўлётку з тэкстам звароту да жыхароў Магілёву і Беларусі, чаму трэба падпісацца супраць расейскай авіябазы, і падпісны ліст. Пасьля экспэртызы будзе прынята рашэньне аб распачатку адміністрацыйнай справы.
Сёньня у Магілёве пачаўся Маратон супраць замежных вайсковых базаў. У межах гэтага марафону і адбываўся збор подпісаў на вуліцы Ленінскай. Кампанія, паводле арганізатараў, будзе праводзіцца па ўсёй Беларусі беcтэрмінова. Ёй апазыцыянэры зьбіраюцца паінфармаваць насельніцтва пра намеры ўладаў разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу і давесьці грамадзкасьці, чым яна пагражае краіне. Паводле арганізатараў Маратону, разьмяшчэньне авіябазы парушае канстытуцыю Беларусі, яе статус нэўтральнай краіны, і стварае небясьпеку як для самой краіны, гэтак і для суседзяў.
Яшчэ да абвяшчэньня Маратону магілёўскія апазыцыянэры двойчы зьвярталіся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне мітыгу супраць расейскіх авіябазаў. Але чыноўнікі ім адмаўлялі.