Глеб Лабадзенка знайшоў беларускага цмока

Your browser doesn’t support HTML5

Навучэнцам Беларускага гуманітарнага ліцэю ён дамогся роднае мовы ў Pager-кампаніі, студэнтам факультэту журналістыкі пераканаў адміністрацыю фабрыкі «Камунарка» пакаваць цукеркі ў нацыянальным стылі ды мове, а зусім нядаўна першым у краіне выйграў суд з чыноўнікам за права ліставаньня з дзяржустановамі на роднай мове. Паміж гэтым выдаў дзьве свае кнігі ды нецэнзураваную «Ладзьдзю роспачы» Караткевіча, заваяваў з дзясятак літаратурных ды журналісцкіх прэмій, а сёлета — знайшоў беларускага цмока. Герой чарговага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды — журналіст, блогер і «цмоказнаўца» Глеб Лабадзенка. Зь ім сустракалася Валянціна Аксак.