Ужо сёньня, 8 верасьня: вялікі канцэрт Шалкевіча, гадавіна перамогі пад Воршай

Бітва пад Воршай на тагачаснай карціне

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск – сольны канцэрт у клюбе «Графіці» грае вядомы беларускі бард, паэт і актор Віктар Шалкевіч. Кавалер міжнароднага «Ордэна Ўсьмешкі», ляўрэат міжнародных конкурсаў і фэстываляў заграе вялікі канцэрт са старымі хітамі, прэм’ерамі, а таксама новымі апавяданьнямі ды анэкдотамі.

Брусэль – перамовы прэм'ер-міністраў Косава і Сэрбіі.

Масква – выбары мэра сталіцы Расеі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1514 – адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі.

1708 – расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў. Паводле гісторыка Андрэя Катлерчука, пасьля зьнішчэньня Магілёў назаўсёды страціў значэньне найбуйнейшага гандлёвага цэнтру Ўсходняй Эўропы, канкурэнта Гданьска, Рыгі, Вільні і Масквы.

1841 – нарадзіўся Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

1873 – памёр Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.

1938 – Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, перакладчык.

1989 – заснаваны Народны рух Украіны.

1990 – у Полацку адкрыты музэй беларускага кнігадруку.

1991 – Македонія абвясьціла незалежнасьць.

1992 – на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне вялікага мноства дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу. Былыя савецкія вайскоўцы такім чынам станавіліся абаронцамі Беларусі. Наладзілі прысягу дэпутаты Апазыцыі БНФ і Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў.

Лені Рыфэншталь


2003 – памерла Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

А ў нядзельку параненьку
Сталі хлопцы-пяцігорцы,
Каля рэчцы на прыгорцы:
Гучаць разам з самапалаў,
Зь сяміпалых ад запалаў.
Б’юць паўсоткаю з гарматаў.
Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці;
А як з Воршы ўцякалі,
Рэчку невялічку пракліналі:
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як нашая слава тутака прапала;
Бадай высыхала да сканчэньня сьвету
Што нашай славанькі ўжо нету».
Слава Воршы ўжо ня горша
Слаўся, пан Астроскі!

Беларуская народная песьня