Малала атрымае дзіцячую прэмію міру

Пакістанская дзяўчына Малала Юсафзай атрымае ў пятніцу Міжнародную дзіцячую прэмію міру.
Нідэрляндзкая праваабарончая арганізацыя KidsRights уручыць Малалі 100 000 эўра на цырымоніі ў Гаазе.

Пяць гадоў таму 16-гадовая Малала стала пісаць крытычны блог пра талібаў і іхныя намаганьні ўзяць пад кантроль яе малую радзіму ў цясьніне Сват на паўночным захадзе Пакістану.

Талібы хацелі забіць Малалу. Аднак яна выжыла пасьля цяжкага раненьня.

Цяпер Малала Юсафзай жыве ў Вялікай Брытаніі.