Расейская кампанія завалодала міжнародным аэрапортам Кішынёву

Расейская кампанія Komaks на 49 гадоў атрымала права на валоданьне Кішынёўскім міжнародным аэрапортам.
Пераможца конкурсу павінен інвэставаць у аэрапорт 244 мільёнаў эўра.

Сем міжнародных кампаніяў першапачаткова ўдзельнічалі у тэндэры. Аднак пазьней пяць зь іх адмовілі ад спаборніцтва.

Кампаніяй Komaks валодае Канстанцін Басюк, які мае сувязі з бізнэс-групай «Альянс» братоў Мусы і Маўліта Бажаевых, якія паходзяць з Чачэніі.