Ужо сёньня, 6 верасьня: «вялікая дваццатка» працягне перамовы ў Пецярбургу

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі
Менск – у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (Камсамольская, 7) – прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная выхаду першага Індэксу свабоды прэсы краінаў Усходняга партнэрства. Пачатак аб 11-ай.

Санкт-Пецярбург – працягнецца саміт лідэраў краінаў «вялікай дваццаткі», на якім разглядаюцца найперш эканамічныя пытаньні.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1492 — Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх выспаў сваю першую экспэдыцыю.

1790 — Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай

1815 — Сымон Балівар напісаў так званы «ліст зь Ямайкі», у якім прапанаваў стварыць фэдэрацыю альбо канфэдэрацыю краінаў Лацінскае Амэрыкі

1933 — абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласава. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР

1941 — нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў старэйшых за 6 гадоў насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда

1952 — У Жэнэве падпісаная Сусьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1976 — савецкі лейтэнант Віктар Бяленка на зьнішчальніку «МиГ-25» прызямліўся на японскай высьпе Хакайда і папрасіў палітычнага прытулку ў ЗША

1991 — Ленінграду вернутая першапачатковая назва Санкт-Пецярбург

1991 — Чачня абвясьціла незалежнасьць

1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту»

2000 — у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку распачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН з бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1792 — Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар

1903 — Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч Хрысьціянскай дэмакратыі, паэт

1986 — Іна Жукава, беларуская гімнастка

У гэты дзень памерлі

1656 — Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст

1907 — Сюлі Прудом, францускі паэт, першы Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры году

1921 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры

1954 — Уладзімер Марзон, беларускі хірург

1998 — Акіра Курасава, японскі рэжысэр

2007 — Лучана Павароці, італьянскі сьпявак (тэнар)

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Шмат якія геніі апярэдзілі стагодзьдзі, некаторыя таленты апярэджваюць толькі гады.

Анарэ дэ Бальзак