У якіх умовах знаходзіцца ў СІЗА КДБ гендырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр? Які стан ягонага здароўя і ці выводзяць яго на прагулкі?
Гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, якога з 26 жніўня трымаюць як арыштанта ў СІЗА КДБ, абараняюць беларускія адвакаты Дзьмітрый Гарачка, Дар’я Ліпкіна і Ганна Славіна. Паводле расейскіх крыніц, беларускім адвакатам удалося дамагчыся штодзённага наведваньня свайго падабароннага. Але Дзьмітрый Гарачка ў размове з карэспандэнтам «Свабоды» сказаў пра гэта больш асьцярожна: «Плянуем хадзіць да яго трывала, так. Па магчымасьці». На пытаньне пра стан здароўя падабароннага адвакат адказаў:
«На сёньня пакуль з гэтым — нармальна. Зараз у яго буду, пагавару на гэтую тэму. Пакуль асноўная праблема тая, што ён пад вартай».
Паводле беларускіх адвакатаў, сустрэчы з Уладзіславам Баўмгертнэрам адбываюцца без прысутнасьці сьледчых, што адвакаты лічаць істотным момантам. Пра ўмовы, у якіх трымаюць вядомага арыштанта, адвакаты не паведамілі.
Паводле зьвестак амбасады Расеі ў Беларусі, Уладзіслава Баўмгертнэра трымаюць у адзіночнай камэры, у якой ёсьць тэлевізар і лядоўня. «Адну гадзіну ў дзень гендырэктар „Уралкалія“ можа быць на сьвежым паветры падчас прагулкі», — паведамляюць крыніцы.
Былы беларускі палітвязень Алесь Атрошчанкаў на пачатку 2011 году як арыштант таксама выходзіў у дворык турмы КДБ. Успаміны пра гэтыя шпацыры ў Алеся засталіся нярадасныя:
«Гэтыя шпацыры, гэтак званыя, таксама часам ператвараюцца ў катаваньні. У нашы часы арыштант праходзіў літаральна праз строй людзей у масках. І на марозе хадзіў у такім бэтонным мяшку, дзе ўсё прадумана вельмі дасканала, каб аказаць дадатковы ціск на псыхіку. Падлога была заўсёды залітая замерзлай вадой. Даводзілася хадзіць па лядовай горцы. Сёньня, вядома, не зіма, але, мяркую, у летні пэрыяд таксама ёсьць свая праграма ў гаспадароў гэтай сумна вядомай установы».
Расейскі адвакат Аляксей Басістаў, які прыяжджаў у Менск у справе Ўладзіслава Баўмгертнэра, але ня быў дапушчаны да абароны беларускімі ўладамі, не выключае, што на гендырэктара «Ўралкалія» ў вязьніцы КДБ аказваюць псыхалягічны ціск. «СІЗА КДБ вядомы як машына для выбіваньня патрэбных паказаньняў, і Ўладзіслаў цяпер знаходзіцца ў гэтай машыне», — адзначае юрыст.
6 верасьня ў Партызанскім судзе Менску павінен адбыцца разгляд скаргі адвакатаў на меру стрыманьня для Ўладзіслава Баўмгертнэра. «Расейскіх абаронцаў арыштанта на разгляд скаргі не дапусьцяць. Больш за тое, і самога Ўладзіслава на судзе ня будзе — скаргу разгледзяць безь яго», — заўважае Аляксей Басістаў. Вось як юрыст пракамэнтаваў справу Баўмгертнэра:
«Мая ацэнка вельмі простая. Няма ніякіх падстаў: першае — для завядзеньня справы; другое, нават калі пагадзіліся з высновамі сьледчых пра завядзеньне справы, — каб трымаць такога чалавека, як Уладзіслаў, пад арыштам. Ён законапаслухмяны грамадзянін, кіраўнік адной з найвялікшых кампаній у сьвеце. За яго далі паручальніцтвы вельмі вядомыя асобы. Калі беларускі суд яго не адпусьціць, гэта будзе канчаткова сьведчыць, што яго трымаюць у якасьці закладніка».
Просьбы аб вызваленьні Ўладзіслава Баўмгертнэра пад паручальніцтва накіравалі ў Менск губэрнатар Пермскага краю Расеі Віктар Басаргін і дэпутат Дзярждумы Ігар Барынаў. Адвакат Дзьмітрый Гарачка паведаміў, што гэтыя звароты па магчымасьці будуць прыкладзеныя да дакумэнтаў, якія разгледзіць суд 6 верасьня.

СІЗА КДБ вядомы як машына для выбіваньня патрэбных паказаньняў, і Ўладзіслаў цяпер знаходзіцца ў гэтай машыне