МЗС Беларусі пакуль не камэнтуе магчымае далучэньне да Мытнага саюза Армэніі, пра якое заявіў прэзыдэнт гэтай краіны Серж Саргсян.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных зазначыў «Свабодзе», што пакуль афіцыйнага камэнтара ягонага ведамства на заяву прэзыдэнта Армэніі аб далучэньні да Мытнага саюза няма:
«Пакуль мы яшчэ ня бачылі афіцыйна гэта ўсё, таму пакуль ня можам адрэагаваць. Мне трэба ўдакладніць. Сёньня, праз дзень ці два афіцыйная пазыцыя ў любым выпадку будзе агучаная».
Аб жаданьні Армэніі далучыцца да Мытнага саюза 3 верасьня заявіў прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян. Ён паведаміў пра такі намер Ерэвану ў Маскве на сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.