Жывая Свабода з Ганнай Соўсь ад 20-й: Ці не забыліся пра былых палітвязьняў?

Ганна Соўсь

Госьць эфіру -- былы палітвязень Аляксандар Малчанаў, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Прагучыць дасьледаваньне «Свабоды» пра лёсы іншых вязьняў Плошчы.
Гутарка з фэрмэрам Матусевічам пра зьнішчэньне дзікоў як адзін са спосабаў барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней.

Таксама ў эфіры эсэ Альгерда Бахарэвіча пра тэракт на Мюнхэнскай Алімпіядзе 1972 году, падсумаваньне вынікаў дня і добрая музыка.

На чым, па-вашаму, трымаецца незалежнасьць Беларусі? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.