«У сьвіной праблеме па-сьвінску паводзяць сябе ўлады»
Your browser doesn’t support HTML5
У бюджэце фэрмэра зь вёскі Мацкі на Меншчыне Ўладзімера Матусевіча прадугледжаны выдаткі на падкормку дзікоў. Фэрмэрскія палеткі ўтыкаюцца ў лес, адкуль сьвіньні чародамі выходзяць паласавацца кукурузай ці чарвякамі ў барознах. Каб мінімізаваць шкоду ад налётаў, гаспадар стварае «буфэрныя зоны», падкормліваючы лясных гасьцей бульбай, яблыкамі, збожжам.