Пра гэта заявіў старшыня Рады дырэктараў «Уралкалія» Аляксандр Валошын у інтэрвію «Інтэрфаксу».
Спадар Валошын не выключыў магчымасьці аднаўленьня супрацоўніцтва з «Беларуськаліем» у далейшым:
«Няма нічога немагчымага, але цяпер, напэўна, не самы ўдалы час гэта абмяркоўваць».
Пры гэтым Валошын адзначыў, што ў бягучай сытуацыі галоўнай задачай зьяўляецца «неадкладнае вызваленьне Ўладзіслава Баўмгертнэра і спыненьне перасьледу чатырох яго калег»:
«Адпаведныя запыты мы зрабілі ў расейскія кампэтэнтныя органы і, безумоўна, мы гатовыя адстойваць свае правы ў адпаведнасьці з расейскім і міжнародным заканадаўствам, і цалкам магчыма, што і ў судовым парадку», — сказаў ён.
Кіраўнік Рады дырэктараў «Уралкалія» падкрэсьліў, што кампанія імкнулася захаваць супрацоўніцтва зь беларускім бокам:
«Я хацеў бы адзначыць, што „Ўралкалій“ імкнуўся захаваць супрацоўніцтва зь беларускім бокам, нас яно цалкам задавальняла, нягледзячы на рознагалосьсі і ўзаемныя прэтэнзіі, якія пэрыядычна ўзьнікаюць».
Валошын нагадаў, што рашэньне аб спыненьні экспартных продажаў праз «Беларускую калійную кампанію» (БКК ) было абумоўлена дзеяньнямі беларускага партнэра, які пачаў весьці перамовы з спажыўцамі па-за рамкамі БКК, а таксама ў цэлым сытуацыяй на сусьветным рынку. «
У кампаніі ўстойлівыя добрыя пазыцыі на рынку, і гэтыя пазыцыі ніякім чынам не пашкоджаныя. Мне здаецца, усе нашы спажыўцы разумеюць сутнасьць падзей, якія адбываюцца і тое , што ў „Уралкалія“ добрыя пэрспэктывы. Доўгатэрміновыя адносіны, нягледзячы на ўсе драматычныя падзеі, захоўваюцца», — падкрэсьліў Валошын.
26 жніўня 2013 гендырэктар і сябра рады дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску ў межах сьледчых захадаў, якія праводзяцца ўладамі Беларусі. Шэраг асобаў з кіраўніцтва кампаніі абвешчаны ў міжнародны вышук, у тым ліку адзін з акцыянэраў «Уралкалію» і сябра расейскага Савету Фэдэрацыі Сулейман Керымаў. «Уралкалій» абвяргае заявы аб неправамерных дзеяньнях з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі.