Адвакатам дазволілі сустракацца з Баўмгертнэрам штодня

Беларускім адвакатам дазволілі сустракацца з гендырэктарам «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам кожны дзень.
Такая дамоўленасьць дасягнутая са сьледчымі органамі, паведаміў Інтэрфаксу загадчык консульскага аддзелу расейскай амбасады Ігар Карагін.

Ён таксама сказаў, што адвакаты маюць намер сустрэцца з падабаронным у СІЗА КДБ 4 верасьня. Яны аднясуць Баўмгертнэру тэлевізар, а таксама іншыя рэчы, якія яны не перадалі на папярэдняй сустрэчы.