Розьнічныя кошты на нафтапрадукты вырасьлі ў сярэднім на 5 працэнтаў.
У Беларусі з 3 верасьня 2013 года адпускныя і розьнічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, вырасьлі ў сярэднім на 5 %, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
Кошт 1 літра бэнзіну «Нармаль-80» цяпер складае 7 , 4 тысячы рублёў, АІ-92 — 7,8 тысячы, АІ-95 — 8,3 тысячы. Кошт 1 літра дызпаліва з 3 верасьня складае 8,5 тысячы рублёў.
«Перагляд цэн зроблены ў мэтах частковай кампэнсацыі павелічэньня з 28 жніўня 2013 года ставак акцызаў на аўтамабільныя бэнзіны на 45 % , на дызэльнае паліва — на 70 працэнтаў», — растлумачылі ў канцэрне.
Апошні раз у 2013 годзе цэны на нафтапрадукты ў Беларусі павышаліся 16 студзеня — у сярэднім на 5%.
За 2012 год розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі падвышаліся 4 разы, у 2011 годзе — 11 разоў.