У амбасадзе Расеі ў Менску пакуль не адказалі на пытаньне, ці выдадуць улады Расеі Сулеймана Керымава ўладам Беларусі.
«Гэта ж не амбасада вырашае, як рэагаваць. Гэта пытаньне крыху не па адрасе і крыху заўчаснае. Таму давайце пачакаем адпаведнай рэакцыі, калі такая будзе, ад кіраўніцтва прынамсі Міністэрства замежных спраў Расеі», — сказаў карэспандэнту Свабоды дарадца амбасады Расеі Ўладзімер Марчукоў.
Ці прадставіў беларускі бок усю неабходную інфармацыю пра Сулеймана Керымава?
«Што тычыцца апошняй заявы Сьледчага камітэту адносна пачатку справы і падачы ў вышук спадара Керымава, — ён жа не затрыманы і не знаходзіцца пад вартай, як адбылося з Уладзіславам Баўмгертнэрам, таму беларускі бок не абавязаны неяк папярэджваць і паведамляць амбасадзе пра свае дзеяньні. Такая інфармацыя можа праходзіць па лініі праваахоўных органаў абедзьвюх краін. Пакуль мы ўсё ведаем з той інфармацыі, якая зьявілася ў БЕЛТА», — сказаў Марчукоў.
У амбасадзе не адказалі на пытаньне, ці будзе Керымаў зьяўляцца на допыты ў Менск. Там таксама не паведамілі, ці тэлефанаваў Керымаў у амбасаду ў Менску і ці размаўляў з дыпляматамі.
Што зьбіраецца прадпрыняць амбасада ў справе Керымава і Баўмгертнэра?
«А што амбасада можа прадпрыняць? Яна кіруецца тымі інструкцыямі, якія атрымлівае з цэнтру. На гэты момант мы гаворым толькі пра справу Баўмгертнэра, бо ён зьяўляецца затрыманым. Адносна яго робяцца ўсе дзеяньні згодна з інструкцыямі. Гаворка ідзе пра неабходную консульскую дапамогу», — сказаў дыплямат.