Башар Асад: Сырыя мае намер абараняць сябе ад агрэсіі

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў суботу заявіў, што прыняў рашэньне аб правядзеньні апэрацыі ў Сірыі. Кіраўнік Белага дому лічыць, што для пачатку такой апэрацыі неабходна атрымаць ухваленьне Кангрэсу. Абама падкрэсьліў, што ўдзелу сухапутных войскаў у сырыйскай апэрацыі ня будзе.

Прэзыдэнт ЗША сказаў, што правядзеньне сырыйскай арміяй хімічнай атакі ў прадмесьцях Дамаску 21 жніўня — «бясспрэчна».

Дэпутаты Кангрэсу ЗША цяпер на летніх вакацыях, яны адновяць працу 9 верасьня.

У суботу з Сырыі ў Нідэрлянды прыбылі інспэктары ААН, якія на працягу некалькіх дзён наведвалі месца меркаванага ўжываньня хімічнай зброі. Сабраныя матэрыялы будуць перададзеныя для аналізу ў эўрапейскія лябараторыі.