Ігар Сечын: Мне трэба на Мазырскі завод, на свой актыў, пастаўляць нафту. Калі яны будуць скарачаць аб’ёмы пастаўкі, я больш за ўсіх пацярплю.
«Транснафта» на гэтым тыдні паведаміла, што ў верасьні скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь на 400 тысяч тон у сувязі з рамонтнымі работамі на нафтаправодзе «Дружба».
«Раснафта» можа панесьці страты ад зьніжэньня паставак нафты ў Беларусь у чацьвёртым квартале на ўзроўні 20 мільёнаў даляраў, паведаміў журналістам ва Ўладзівостоку кіраўнік кампаніі Ігар Сечын.
«Яны („Транснафта“) сказалі, што за квартал хочуць зьнізіць аб’ём прапампоўкі. Мы папрасілі ўдакладніць, каго гэта тычыцца і зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць выкананьня кантрактных абавязкаў — і нашых перад беларускім бокам, і іх перад намі. Мы разумеем , што ёьсць форс-мажор, але тады яны нам павінны сказаць, што гэта за форс-мажор, мы гэта ацэнім. Будзем глядзець. Можа быць, мы вагонамі тады адправім, я маю на ўвазе, цыстэрнамі», — цытуе Сечына РІА «Новости».
Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын нагадаў, што ўжо даслаў кіраўніку «Транснафты» Мікалаю Токараву дакумэнт з просьбай растлумачыць сытуацыю.
«Мне трэба на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, на свой актыў, пастаўляць сырую нафту. Калі яны будуць скарачаць аб’ёмы пастаўкі прапарцыйна, я больш за ўсіх пацярплю. Таму я чакаю тлумачэньняў. Я лічу, што мы павінны карэктна працаваць», — сказаў Сечын.