Як паўсюль у краіне, новы навучальны год пачынаецца і ў месцах пазбаўленьня волі.
Адкрытай інфармацыі пра тое, колькі пры турэмных установах дзейнічае школаў ды ПТВ, колькі чалавек там вучыцца і ў якіх умовах, — няма. Вядома, што беларускія вязьні маюць магчымасьць атрымліваць за кратамі сярэднюю ды прафэсійна-тэхнічную адукацыю. Што да вышэйшай, то яна ва ўстановах пэнітэнцыярнай сыстэмы не прадугледжаная.
Наша сёньняшняя перадача — пра навучаньне ў беларускіх калёніях.
…Валянціна Аліневіч паказвае мне стос лістоў з-за кратаў. Яны ня толькі ад яе сына, асуджанага Наваполацкай калёніі, палітвязьня Ігара Аліневіча. Ёй як дасьведчанаму ўнівэрсытэцкаму выкладчыку, кандыдату эканамічных навук, дацэнту, звольненаму гэтым летам з палітычных прычын, пішуць многія маладыя вязьні, якія б хацелі працягваць адукацыю, не марнуючы час за кратамі. Вось адзін з такіх лістоў.
«Добры дзень, Валянціна Міхалаўна! Зьвяртаюся да вас як да ўнівэрсытэцкага выкладчыка. Тут у нас людзі з працяглымі турэмнымі тэрмінамі цікавяцца, ці ёсьць для тых, хто сядзіць у калёніях, магчымасьць вучыцца дыстанцыйна ў беларускіх ці расейскіх ВНУ, каб атрымаць дыплём аб вышэйшай адукацыі. Ведаю, што ў Расейскай Фэдэрацыі такое магчыма, але як з гэтым у нашай краіне — ня ведаю. Калі што даведаецеся, калі ласка, напішыце, і калі можна, дык дашліце раздрукоўкі з сайтаў навучальных устаноў, што тычыцца гэтага пытаньня».
На просьбу зьняволенага Валянціна Аліневіч высьвятляла, як у Беларусі стаяць справы з адукацыяй для вязьняў.
«На жаль, — кажа яна, — адрозна ад той жа Расеі, дзе існуе шэраг унівэрсытэтаў, у якіх вязень можа вучыцца дыстанцыйна і атрымаць дыплём дзяржаўнага ўзору, у Беларусі такога няма. Хоць, улічваючы тую ж сытуацыю з працоўнымі рэсурсамі і тым, колькі сядзіць дзеяздольных людзей, ужо даўно пара задумацца, як гэтым людзям не марнаваць час за кратамі, як дапамагчы ім сацыялізавацца і пасьля адбыцьця пакараньня інтэгравацца ў грамадзтва. Нават у сталінскім ГУЛАГу існавалі так званыя „шарашкі“, пра якія пісаў Салжаніцын і дзе будучы акадэмік Каралёў змог зрабіць адкрыцьці ў галіне ракетабудаваньня. У цяперашняй Беларусі такога і блізка няма. Спачатку чалавека пазбаўляюць волі, потым харчовых перадачаў, потым кідаюць у ШЫЗА. Нарэшце — абмяжоўваць у магчымасьці атрымаць адукацыю, не даюць магчымасьці вучыцца. А права на вучобу — гэта канстытуцыйнае права. Канстытуцыю ў турме, здаецца, ніхто не адмяняў».
Пра тое, якімі няўдалымі аказаліся спробы ў гэтым кірунку асуджанага Івацэвіцкай калёніі, палітвязьня Эдуарда Лобава, расказала яго маці — Марына.
«Эдзік адпачатку хацеў вучыцца, набываць унівэрсытэцкую адукацыю, — кажа жанчына. — Я хадзіла ў ДВП, да начальніка калёніі. Я нават сама хацела набыць кампутар у дар для калёніі, каб Эдзік мог ім карыстацца, або нейкі букрыдэр, куды можна запампаваць шмат інфармацыі адмысловай, аднак я пачула рэзкую адмову. У дэпартамэнце сказалі, што няма такога закону. Абыдзецеся і без унівэрсытэту».
Хацеў бы набыць адукацыю ў турме і Ігар Аліневіч.
Валянціна Аліневіч: «Мой сын быў шакаваны тымі падзеямі, якія здарыліся ў яго жыцьці. Зразумела, ён увесь час спадзяваўся, што ў судзе разьбяруцца, што ён трапіў за краты за тое, да чаго ня меў аніякага дачыненьня (падпальваньне машыны расейскай амбасады 31 жніўня 2010 году). Калі ж яго ўсё ж абвясьцілі вінаватым і ён даведаўся, які вялізарны тэрмін ён мусіць сядзець, ён вырашыў, што ў калёніі будзе самаадукоўвацца. Адзін дыплём ён ужо мае, аднак з задавальненьнем атрымаў бы і другі, і трэці. Бо паводле адукацыі ён электроншчык, а па сутнасьці — філёзаф ды гісторык. У Наваполацкай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне, ёсьць прафэсійна-тэхнічная вучэльня. На працягу ўсяго тэрміну адседкі Ігар імкнецца паступіць у гэтую ПТВ, каб атрымаць прафэсію або муляра, або сталяра, або зваршчыка. Але яму кожны раз адмаўляюць нават у атрыманьні гэтай адукацыі».
Што асабліва абурае Валянціну Аліневіч, дык гэта тое, што апошнім часам з калёніяў пачалі вяртацца пасланыя ёю заказныя лісты з часопісамі ды падручнікамі:
«Нядаўна вярнуліся пасланыя Ігару гістарычныя часопісы, якія я на яго просьбу набыла ў Саюздруку. Раней падобная гісторыя здарылася з заказной поштай для Сашы Малчанава. Я дасылала яму падручнікі, якія ён прасіў, па эканоміцы ды ангельскай мове. У ДВП мне патлумачылі, што ў калёнію можа трапіць далёка ня ўся кніжная прадукцыя. Хоць нейкага спэцыяльнага закону на гэты конт няма. Я чытала, што нават у Бразыліі, у краіне з высокім узроўнем крыміналу, там адміністрацыя заахвочвае вязьня за кожную прачытаную кнігу. Вязень павінен напісаць невялікае эсэ, расказаць пра прачытанае. Гэта ў выніку дапамагае яму датэрмінова выйсьці на волю. У нас жа чытаньне літаратуры, якую ты атрымліваеш звонку, наадварот, можа толькі прыносіць праблемы».
Яшчэ адзін ліст, які «Свабода ў турмах» атрымала напярэдадні Дня ведаў 1 верасьня, — ад нашага сталага слухача Зьмітра. Ён піша, што галоўны шлях да ведаў ва ўмовах зоны — гэта выключна самаадукацыя. Многія маладыя людзі трапляюць у калёніі, не атрымаўшы атэстату аб сярэдняй адукацыі. І, разумеючы, што ім бракуе базавых школьных ведаў, ідуць у школы пры калёніях. Аднак узровень выкладаньня там невысокі. Усё залежыць ад таго, наколькі чалавек можа займацца самастойна. Сам Зьміцер перш чым трапіць за краты, скончыў гімназію з паглыбленым вывучэньнем замежнай мовы.
«Калі б была магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю за кратамі дыстанцыйна, я б, зразумела, яе атрымаў. Я люблю вучыцца, і да таго ж час за кратамі хутчэй ляціць і не марнуецца.
Але тут мала што залежыць ад майго жаданьня ды жаданьня такіх, як я. Самае ж сумнае, што ў турмах ня вучаць матчынай мове. А гэта ўжо ідзе ад таго, як ставяцца да яе ва ўладзе… Трэба быць ідэйным чалавекам і, безумоўна, асобай, каб размаўляць у вязьніцы па-беларуску. Калі ты такая асоба, ты нават у гэтых умовах будзеш вучыць мову. Прыклад таму — Мікола Аўтуховіч. Мы лістуемся зь ім выключна па-беларуску. Ён мне напісаў аднойчы, што за кратамі ён адкрыў для сябе родную мову па-новаму».
…У швэдзкай турме Karlskoga, дзе нашай праграме давялося пабываць гэтым летам, моўныя дысцыпліны — адны з галоўных. Акрамя дзяржаўнай швэдзкай, якую абавязаныя вучыць вязьні-імігранты, тут выкладаюць і замежныя. Як правіла, ангельскую. Ёсьць магчымасьць вывучаць і іншыя.
Супрацоўніца швэдзкай пэнітэнцыярнай сыстэмы, крыміноляг Анна Сіф-Улафсан, якая суправаджала нашу невялікую беларускую групу ў турме, сьведчыць, што зьняволеным гэтай краіны даступная любая адукацыя. Як і на волі, паводле заканадаўства, бясплатная. Згодна з дасьледаваньнямі швэдзкіх экспэртаў, навучаньне — разам з працай, спортам, праграмамі разьвіцьця асобы — спрыяе, з аднаго боку, таму, каб грамадзяне хутчэй сацыялізаваліся пасьля выхаду на волю, а з другога — каб скарачалася колькасьць рэцыдываў і зьніжалася злачыннасьць.
Улафсан: «Ці ёсьць такія былыя асуджаныя, якія б пасьля вызваленьня зрабілі добрую кар’еру і занялі нейкую высокую пазыцыю ў грамадзтве — мне асабіста такія выпадкі невядомыя. Нашы людзі ня хочуць афішаваць сваё турэмнае мінулае. Дапускаю, што многія з былых вязьняў пасьпяхова працуюць у грамадзкіх арганізацыях тыпу вашай „Плятформы“, якія дапамагаюць зьняволеным палепшыць жыцьцё. І гэта вельмі карысная дзейнасьць. Наша задача — даць асуджаным на выхадзе з турмы лепшыя шанцы, чым тыя, зь якімі яны трапляюць да нас. Зразумела, такімі шанцамі карыстаюцца ня ўсе, аднак мы імкнёмся даць магчымасьць кожнаму. Увогуле, галоўная задача пэнітэнцыярнай сыстэмы — каб вязьні атрымалі за час адседкі сама меней пачатковую адукацыю (бо людзі і такія ёсьць). З гэтымі вязьнямі працуюць нашы выкладчыкі. Яны дапамагаюць і тым, хто ўжо мае пэўную адукацыйную базу і хоча працягваць навучаньне на вышэйшым узроўні, напрыклад, ва ўнівэрсытэце. Такую адукацыю вязьні здабываюць дыстанцыйна. Часам гэта ўжо бывае другая ці нават трэцяя ўнівэрсытэцкая адукацыя».
Былая грамадзянка Казахстану Гюніла, якая выкладае ў Karlskoga матэматыку ды расейскую мову, расказвае пра тое, як выкладчыкі працуюць з навучэнцамі:
«Нашы выкладчыкі дапамагаюць у розных дысцыплінах. Таму і мы самі мусім мець шырокія веды. Навучаньне збольшага дыстанцыйнае. Праз тэлефон, нэт-цэнтар, кампутары. Ёсьць вельмі-вельмі здольныя вучні, ёсьць тыя, якія ня маюць навучальных навыкаў. Зразумела, калі ў чалавека нізкая адукацыя, то ён не знаходзіць для сябе нічога іншага, як ісьці ў крымінал. Але трапіўшы сюды, яны атрымліваюць шанец займець адукацыю, спэцыяльнасьць і выйсьці адсюль адукаванымі людзьмі, нават дыплямаванымі спэцыялістамі. Пачынаюць будаваць сваё жыцьцё адпачатку. Тут не глядзяць, дзе атрымліваў чалавек дыплём ды спэцыяльнасьць».
Паводле былога зьняволенага, кандыдата тэхнічных навук, Міхаіла Жамчужнага, які адседзеў за кратамі 5 гадоў і летась выйшаў на волю, перад самым развалам СССР у беларускіх калёніях рабіліся спробы ўвесьці вышэйшую адукацыю. Сам Жамчужны быў тады дацэнтам Віцебскага тэхналягічнага інстытуту. Ён успамінае, як загадчык ягонай катэдры езьдзіў у Воршу, у 12-ю калёнію, і праводзіў там заняткі. Але такая форма адукацыі ўсё ж не прыжылася. Выкладчыкі не былі ў ёй зацікаўленыя. Іхнія камандзіроўкі ў зону аплачваліся больш чым сьціпла.
Пра стаўленьне да такой адукацыі з боку зэкаў Міхаіл даведаўся, толькі калі сам апынуўся за кратамі. Ён адзначае, што прага да ведаў там вельмі вялікая і пры жаданьні дзяржавы наладзіць дыстанцыйнае навучаньне вязьняў — не пытаньне.
Жамчужны: «З кампутарамі б таксама не было аніякіх праблемаў. Імі б маглі забясьпечыць сябе самі зэкі альбо іхнія сямейнікі.Тым больш што такі прыдатны для навучаньня кампутар — ён каштуе ўсяго 100–200 тысяч беларускіх рублёў. Сёньня людзей, якія маюць ахвоту вучыцца — а такіх там шмат — вучаць найчасьцей розныя энтузіясты зь ліку саміх зэкаў. Зь іхнай дапамогай я засвоіў некалькі спэцыфічных дысцыплінаў. У сваю чаргу, я выкладаў для некаторых сядзельцаў фізыку плязмы. Маімі вучнямі былі людзі, якія ня мелі вышэйшай адукацыі, але якім гэтая дысцыпліна магла б спатрэбіцца на прыкладным узроўні, у іх далейшай прадпрымальніцкай дзейнасьці».
На пытаньне, чаму, на яго погляд, беларуская пэнітэнцыярная сыстэма не праводзіць такой рэформы, каб асуджаны меў доступ да любой формы навучаньня, Міхаіл Жамчужны адказвае:
«Адукаваны зэк нікому не патрэбны. Патрэбны той, хто ня ў стане сфармуляваць сваю думку. Калі чалавек недастаткова разьвіты, то ім значна прасьцей кіраваць. Кваліфікаваны зэк у стане абараняць свае інтарэсы. А таму ёсьць занепакоенасьць, што навучаньне зьняволеных можа быць шкодным для пэнітэнцыярнай сыстэмы».
А цяпер яшчэ пра адзін турэмны навучальны праект. Ён называецца The Last Mile і з 2011 году дзейнічае пры амэрыканскай турме Сан-Квэнтын. На сёньняшні дзень гэта, паводле ацэнкі экспэртаў, самая пэрспэктыўная турэмная праграма ў ЗША. Яе падхапілі некаторыя іншыя дзяржавы. Чакаецца, што ў бліжэйшыя пяць гадоў The Last Mile пачне дзейнічаць па ўсёй краіне.
Мэта праграмы — навучаньне вязьняў малому бізнэсу, каб зрабіць зь нелегальных крымінальных прадпрымальнікаў легальных бізнэсоўцаў, прадстаўнікоў ніжэйшай ступені сярэдняй клясы. Патрануюць праграму ўладальнікі ўплывовых амэрыканскіх фондаў, холдынгаў і кампаніяў. Навучаньне цягнецца год. Па форме — пражываньне, харчаваньне, навучаньне нон-стоп — яно вельмі нагадвае летні моладзевы бізнэс-лягер.
Адна з арганізатарак праекту, прадстаўніца амэрыканскай бізнэс-эліты Бэвэрлі Парэнці кажа:
«Мы назвалі праграму The Last Mile (апошняй міляй), параўноўваючы яе з апошнім крокам, які робіць вязень на шляху да волі. Спадзяюся, што людзі, якіх мы адбіраем для The Last Mile, хутчэй за ўсё, дасягнуць посьпеху. Ім шмат дадзена дзеля таго, каб зьмяніцца і мець матывацыю ўпарта працаваць дзеля лепшага жыцьця, як свайго, так і блізкіх. Адрозна ад традыцыйнага шляху, калі вязьняў навучаюць нейкай рабочай прафэсіі, наш праект спрыяе ня колькаснаму росту пралетарыяту, а разьвіцьцю ніжэйшай сярэдняй клясы — асновы малога бізнэсу. А гэта зарука стабільнасьці грамадзтва. Мая мара — каб кожны з удзельнікаў праекту змог стварыць уласны бізнэс і стаць пасьпяховым чалавекам».
За час адседкі ўдзельнікам праекту ўдалося яшчэ ў турме стварыць свае ўласныя фірмы — бізнэс- ды мэдыяцэнтры, музычныя студыі, нават пякарні. У адной з гэтых фірмаў продажы складаюць 50 мільёнаў даляраў у год.
Вось што кажа адзін з выпускнікоў праграмы Крыс:
«Калі вы, кантактуючы з чалавекам, бачыце яго толькі такім, які ён цяпер, ён такі і будзе. Калі вы бачыце ў ім таго, кім ён можа быць, і адпаведна кантактуеце зь ім, то ён стане такім, якім можа і павінен стаць. Калі я вызвалюся з турмы, я не затрымаюся ў мінулым, а буду крочыць сваім шляхам да пасьпяховай будучыні».
Напрыканцы да абмеркаваньня тэмы з удзельнікамі нашага традыцыйнага апытаньня. Што думаюць пра адукацыю ў турме, у тым ліку і ўнівэрсытэцкую, мінакі на вуліцах Гомеля?
Як паказала апытаньне, пераважная большасьць мінакоў на гомельскіх вуліцах выказалася за атрыманьне вязьнямі любых відаў адукацыі, уключна з унівэрсытэцкай. Шмат хто лічыць, што зьняволеныя павінны і вучыцца, і працаваць — інакш для чаго выпраўленьне? Прагучалі і галасы, што ўсё ж зэкі павінны толькі працаваць, а не вучыцца, і такім чынам замольваць свае грахі. Інакш гэта будзе не турма, а нейкая вучэльня.
Наша сёньняшняя перадача — пра навучаньне ў беларускіх калёніях.
«Абыдзецеся і без унівэрсытэтаў!»
…Валянціна Аліневіч паказвае мне стос лістоў з-за кратаў. Яны ня толькі ад яе сына, асуджанага Наваполацкай калёніі, палітвязьня Ігара Аліневіча. Ёй як дасьведчанаму ўнівэрсытэцкаму выкладчыку, кандыдату эканамічных навук, дацэнту, звольненаму гэтым летам з палітычных прычын, пішуць многія маладыя вязьні, якія б хацелі працягваць адукацыю, не марнуючы час за кратамі. Вось адзін з такіх лістоў.
«Добры дзень, Валянціна Міхалаўна! Зьвяртаюся да вас як да ўнівэрсытэцкага выкладчыка. Тут у нас людзі з працяглымі турэмнымі тэрмінамі цікавяцца, ці ёсьць для тых, хто сядзіць у калёніях, магчымасьць вучыцца дыстанцыйна ў беларускіх ці расейскіх ВНУ, каб атрымаць дыплём аб вышэйшай адукацыі. Ведаю, што ў Расейскай Фэдэрацыі такое магчыма, але як з гэтым у нашай краіне — ня ведаю. Калі што даведаецеся, калі ласка, напішыце, і калі можна, дык дашліце раздрукоўкі з сайтаў навучальных устаноў, што тычыцца гэтага пытаньня».
На просьбу зьняволенага Валянціна Аліневіч высьвятляла, як у Беларусі стаяць справы з адукацыяй для вязьняў.
«На жаль, — кажа яна, — адрозна ад той жа Расеі, дзе існуе шэраг унівэрсытэтаў, у якіх вязень можа вучыцца дыстанцыйна і атрымаць дыплём дзяржаўнага ўзору, у Беларусі такога няма. Хоць, улічваючы тую ж сытуацыю з працоўнымі рэсурсамі і тым, колькі сядзіць дзеяздольных людзей, ужо даўно пара задумацца, як гэтым людзям не марнаваць час за кратамі, як дапамагчы ім сацыялізавацца і пасьля адбыцьця пакараньня інтэгравацца ў грамадзтва. Нават у сталінскім ГУЛАГу існавалі так званыя „шарашкі“, пра якія пісаў Салжаніцын і дзе будучы акадэмік Каралёў змог зрабіць адкрыцьці ў галіне ракетабудаваньня. У цяперашняй Беларусі такога і блізка няма. Спачатку чалавека пазбаўляюць волі, потым харчовых перадачаў, потым кідаюць у ШЫЗА. Нарэшце — абмяжоўваць у магчымасьці атрымаць адукацыю, не даюць магчымасьці вучыцца. А права на вучобу — гэта канстытуцыйнае права. Канстытуцыю ў турме, здаецца, ніхто не адмяняў».
Пра тое, якімі няўдалымі аказаліся спробы ў гэтым кірунку асуджанага Івацэвіцкай калёніі, палітвязьня Эдуарда Лобава, расказала яго маці — Марына.
Хацеў бы набыць адукацыю ў турме і Ігар Аліневіч.
Валянціна Аліневіч: «Мой сын быў шакаваны тымі падзеямі, якія здарыліся ў яго жыцьці. Зразумела, ён увесь час спадзяваўся, што ў судзе разьбяруцца, што ён трапіў за краты за тое, да чаго ня меў аніякага дачыненьня (падпальваньне машыны расейскай амбасады 31 жніўня 2010 году). Калі ж яго ўсё ж абвясьцілі вінаватым і ён даведаўся, які вялізарны тэрмін ён мусіць сядзець, ён вырашыў, што ў калёніі будзе самаадукоўвацца. Адзін дыплём ён ужо мае, аднак з задавальненьнем атрымаў бы і другі, і трэці. Бо паводле адукацыі ён электроншчык, а па сутнасьці — філёзаф ды гісторык. У Наваполацкай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне, ёсьць прафэсійна-тэхнічная вучэльня. На працягу ўсяго тэрміну адседкі Ігар імкнецца паступіць у гэтую ПТВ, каб атрымаць прафэсію або муляра, або сталяра, або зваршчыка. Але яму кожны раз адмаўляюць нават у атрыманьні гэтай адукацыі».
Што асабліва абурае Валянціну Аліневіч, дык гэта тое, што апошнім часам з калёніяў пачалі вяртацца пасланыя ёю заказныя лісты з часопісамі ды падручнікамі:
«Нядаўна вярнуліся пасланыя Ігару гістарычныя часопісы, якія я на яго просьбу набыла ў Саюздруку. Раней падобная гісторыя здарылася з заказной поштай для Сашы Малчанава. Я дасылала яму падручнікі, якія ён прасіў, па эканоміцы ды ангельскай мове. У ДВП мне патлумачылі, што ў калёнію можа трапіць далёка ня ўся кніжная прадукцыя. Хоць нейкага спэцыяльнага закону на гэты конт няма. Я чытала, што нават у Бразыліі, у краіне з высокім узроўнем крыміналу, там адміністрацыя заахвочвае вязьня за кожную прачытаную кнігу. Вязень павінен напісаць невялікае эсэ, расказаць пра прачытанае. Гэта ў выніку дапамагае яму датэрмінова выйсьці на волю. У нас жа чытаньне літаратуры, якую ты атрымліваеш звонку, наадварот, можа толькі прыносіць праблемы».
Тэарэтычна беларускую мову вывучыць ў вязьніцы можна. У швэдзкай
Яшчэ адзін ліст, які «Свабода ў турмах» атрымала напярэдадні Дня ведаў 1 верасьня, — ад нашага сталага слухача Зьмітра. Ён піша, што галоўны шлях да ведаў ва ўмовах зоны — гэта выключна самаадукацыя. Многія маладыя людзі трапляюць у калёніі, не атрымаўшы атэстату аб сярэдняй адукацыі. І, разумеючы, што ім бракуе базавых школьных ведаў, ідуць у школы пры калёніях. Аднак узровень выкладаньня там невысокі. Усё залежыць ад таго, наколькі чалавек можа займацца самастойна. Сам Зьміцер перш чым трапіць за краты, скончыў гімназію з паглыбленым вывучэньнем замежнай мовы.
«Калі б была магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю за кратамі дыстанцыйна, я б, зразумела, яе атрымаў. Я люблю вучыцца, і да таго ж час за кратамі хутчэй ляціць і не марнуецца.
Самае ж сумнае, што ў турмах ня вучаць матчынай мове
Але тут мала што залежыць ад майго жаданьня ды жаданьня такіх, як я. Самае ж сумнае, што ў турмах ня вучаць матчынай мове. А гэта ўжо ідзе ад таго, як ставяцца да яе ва ўладзе… Трэба быць ідэйным чалавекам і, безумоўна, асобай, каб размаўляць у вязьніцы па-беларуску. Калі ты такая асоба, ты нават у гэтых умовах будзеш вучыць мову. Прыклад таму — Мікола Аўтуховіч. Мы лістуемся зь ім выключна па-беларуску. Ён мне напісаў аднойчы, што за кратамі ён адкрыў для сябе родную мову па-новаму».
…У швэдзкай турме Karlskoga, дзе нашай праграме давялося пабываць гэтым летам, моўныя дысцыпліны — адны з галоўных. Акрамя дзяржаўнай швэдзкай, якую абавязаныя вучыць вязьні-імігранты, тут выкладаюць і замежныя. Як правіла, ангельскую. Ёсьць магчымасьць вывучаць і іншыя.
Супрацоўніца швэдзкай пэнітэнцыярнай сыстэмы, крыміноляг Анна Сіф-Улафсан, якая суправаджала нашу невялікую беларускую групу ў турме, сьведчыць, што зьняволеным гэтай краіны даступная любая адукацыя. Як і на волі, паводле заканадаўства, бясплатная. Згодна з дасьледаваньнямі швэдзкіх экспэртаў, навучаньне — разам з працай, спортам, праграмамі разьвіцьця асобы — спрыяе, з аднаго боку, таму, каб грамадзяне хутчэй сацыялізаваліся пасьля выхаду на волю, а з другога — каб скарачалася колькасьць рэцыдываў і зьніжалася злачыннасьць.
Улафсан: «Ці ёсьць такія былыя асуджаныя, якія б пасьля вызваленьня зрабілі добрую кар’еру і занялі нейкую высокую пазыцыю ў грамадзтве — мне асабіста такія выпадкі невядомыя. Нашы людзі ня хочуць афішаваць сваё турэмнае мінулае. Дапускаю, што многія з былых вязьняў пасьпяхова працуюць у грамадзкіх арганізацыях тыпу вашай „Плятформы“, якія дапамагаюць зьняволеным палепшыць жыцьцё. І гэта вельмі карысная дзейнасьць. Наша задача — даць асуджаным на выхадзе з турмы лепшыя шанцы, чым тыя, зь якімі яны трапляюць да нас. Зразумела, такімі шанцамі карыстаюцца ня ўсе, аднак мы імкнёмся даць магчымасьць кожнаму. Увогуле, галоўная задача пэнітэнцыярнай сыстэмы — каб вязьні атрымалі за час адседкі сама меней пачатковую адукацыю (бо людзі і такія ёсьць). З гэтымі вязьнямі працуюць нашы выкладчыкі. Яны дапамагаюць і тым, хто ўжо мае пэўную адукацыйную базу і хоча працягваць навучаньне на вышэйшым узроўні, напрыклад, ва ўнівэрсытэце. Такую адукацыю вязьні здабываюць дыстанцыйна. Часам гэта ўжо бывае другая ці нават трэцяя ўнівэрсытэцкая адукацыя».
Былая грамадзянка Казахстану Гюніла, якая выкладае ў Karlskoga матэматыку ды расейскую мову, расказвае пра тое, як выкладчыкі працуюць з навучэнцамі:
«Нашы выкладчыкі дапамагаюць у розных дысцыплінах. Таму і мы самі мусім мець шырокія веды. Навучаньне збольшага дыстанцыйнае. Праз тэлефон, нэт-цэнтар, кампутары. Ёсьць вельмі-вельмі здольныя вучні, ёсьць тыя, якія ня маюць навучальных навыкаў. Зразумела, калі ў чалавека нізкая адукацыя, то ён не знаходзіць для сябе нічога іншага, як ісьці ў крымінал. Але трапіўшы сюды, яны атрымліваюць шанец займець адукацыю, спэцыяльнасьць і выйсьці адсюль адукаванымі людзьмі, нават дыплямаванымі спэцыялістамі. Пачынаюць будаваць сваё жыцьцё адпачатку. Тут не глядзяць, дзе атрымліваў чалавек дыплём ды спэцыяльнасьць».
У калёніі выкладаў такім жа ЗК фізыку плязмы
Паводле былога зьняволенага, кандыдата тэхнічных навук, Міхаіла Жамчужнага, які адседзеў за кратамі 5 гадоў і летась выйшаў на волю, перад самым развалам СССР у беларускіх калёніях рабіліся спробы ўвесьці вышэйшую адукацыю. Сам Жамчужны быў тады дацэнтам Віцебскага тэхналягічнага інстытуту. Ён успамінае, як загадчык ягонай катэдры езьдзіў у Воршу, у 12-ю калёнію, і праводзіў там заняткі. Але такая форма адукацыі ўсё ж не прыжылася. Выкладчыкі не былі ў ёй зацікаўленыя. Іхнія камандзіроўкі ў зону аплачваліся больш чым сьціпла.
Пра стаўленьне да такой адукацыі з боку зэкаў Міхаіл даведаўся, толькі калі сам апынуўся за кратамі. Ён адзначае, што прага да ведаў там вельмі вялікая і пры жаданьні дзяржавы наладзіць дыстанцыйнае навучаньне вязьняў — не пытаньне.
Жамчужны: «З кампутарамі б таксама не было аніякіх праблемаў. Імі б маглі забясьпечыць сябе самі зэкі альбо іхнія сямейнікі.Тым больш што такі прыдатны для навучаньня кампутар — ён каштуе ўсяго 100–200 тысяч беларускіх рублёў. Сёньня людзей, якія маюць ахвоту вучыцца — а такіх там шмат — вучаць найчасьцей розныя энтузіясты зь ліку саміх зэкаў. Зь іхнай дапамогай я засвоіў некалькі спэцыфічных дысцыплінаў. У сваю чаргу, я выкладаў для некаторых сядзельцаў фізыку плязмы. Маімі вучнямі былі людзі, якія ня мелі вышэйшай адукацыі, але якім гэтая дысцыпліна магла б спатрэбіцца на прыкладным узроўні, у іх далейшай прадпрымальніцкай дзейнасьці».
Калі чалавек недастаткова разьвіты, то ім значна прасьцей кіраваць
На пытаньне, чаму, на яго погляд, беларуская пэнітэнцыярная сыстэма не праводзіць такой рэформы, каб асуджаны меў доступ да любой формы навучаньня, Міхаіл Жамчужны адказвае:
«Адукаваны зэк нікому не патрэбны. Патрэбны той, хто ня ў стане сфармуляваць сваю думку. Калі чалавек недастаткова разьвіты, то ім значна прасьцей кіраваць. Кваліфікаваны зэк у стане абараняць свае інтарэсы. А таму ёсьць занепакоенасьць, што навучаньне зьняволеных можа быць шкодным для пэнітэнцыярнай сыстэмы».
The Last Mile, або як зрабіць зь нелегальных крымінальных прадпрымальнікаў легальных бізнэсоўцаў
А цяпер яшчэ пра адзін турэмны навучальны праект. Ён называецца The Last Mile і з 2011 году дзейнічае пры амэрыканскай турме Сан-Квэнтын. На сёньняшні дзень гэта, паводле ацэнкі экспэртаў, самая пэрспэктыўная турэмная праграма ў ЗША. Яе падхапілі некаторыя іншыя дзяржавы. Чакаецца, што ў бліжэйшыя пяць гадоў The Last Mile пачне дзейнічаць па ўсёй краіне.
Мэта праграмы — навучаньне вязьняў малому бізнэсу, каб зрабіць зь нелегальных крымінальных прадпрымальнікаў легальных бізнэсоўцаў, прадстаўнікоў ніжэйшай ступені сярэдняй клясы. Патрануюць праграму ўладальнікі ўплывовых амэрыканскіх фондаў, холдынгаў і кампаніяў. Навучаньне цягнецца год. Па форме — пражываньне, харчаваньне, навучаньне нон-стоп — яно вельмі нагадвае летні моладзевы бізнэс-лягер.
Адна з арганізатарак праекту, прадстаўніца амэрыканскай бізнэс-эліты Бэвэрлі Парэнці кажа:
«Мы назвалі праграму The Last Mile (апошняй міляй), параўноўваючы яе з апошнім крокам, які робіць вязень на шляху да волі. Спадзяюся, што людзі, якіх мы адбіраем для The Last Mile, хутчэй за ўсё, дасягнуць посьпеху. Ім шмат дадзена дзеля таго, каб зьмяніцца і мець матывацыю ўпарта працаваць дзеля лепшага жыцьця, як свайго, так і блізкіх. Адрозна ад традыцыйнага шляху, калі вязьняў навучаюць нейкай рабочай прафэсіі, наш праект спрыяе ня колькаснаму росту пралетарыяту, а разьвіцьцю ніжэйшай сярэдняй клясы — асновы малога бізнэсу. А гэта зарука стабільнасьці грамадзтва. Мая мара — каб кожны з удзельнікаў праекту змог стварыць уласны бізнэс і стаць пасьпяховым чалавекам».
За час адседкі ўдзельнікам праекту ўдалося яшчэ ў турме стварыць свае ўласныя фірмы — бізнэс- ды мэдыяцэнтры, музычныя студыі, нават пякарні. У адной з гэтых фірмаў продажы складаюць 50 мільёнаў даляраў у год.
Вось што кажа адзін з выпускнікоў праграмы Крыс:
«Калі вы, кантактуючы з чалавекам, бачыце яго толькі такім, які ён цяпер, ён такі і будзе. Калі вы бачыце ў ім таго, кім ён можа быць, і адпаведна кантактуеце зь ім, то ён стане такім, якім можа і павінен стаць. Калі я вызвалюся з турмы, я не затрымаюся ў мінулым, а буду крочыць сваім шляхам да пасьпяховай будучыні».
Напрыканцы да абмеркаваньня тэмы з удзельнікамі нашага традыцыйнага апытаньня. Што думаюць пра адукацыю ў турме, у тым ліку і ўнівэрсытэцкую, мінакі на вуліцах Гомеля?
Your browser doesn’t support HTML5