Тры беларускія адвакаты, якія абараняюць генэральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра, далі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы папярэдняга расьсьледаваньня, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца, блізкая да адвакацкіх колаў. Тая ж крыніца пацьвердзіла, што ў пятніцу адвакаты наведалі Баўмгернэра ў СІЗА КДБ.