Алесь Квіткевіч: «Проста раблю, таму што адчуваю патрэбу ў гэтым»
Your browser doesn’t support HTML5
Спачатку ён перакладаў на родную мову замежную кінаклясыку, затым далучыўся да выданьня аўдыёкніг айчынных творцаў, а чатыры гады таму спрычыніўся да адкрыцьця першай беларускай інтэрнэт-кнігарні «prastora.by». Цяпер яму 27 гадоў, у якія ён стаў адным з самых выбітных дзеячаў нацыянальнай культурнай прасторы. Дырэктар прыватнага выдавецка-рэклямнага ўнітарнага прадпрыемства BelTonMedia Алесь Квіткевіч — герой чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».