Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасьня. Адной з асноўных падзей сёлетняга сьвята стане прэзэнтацыя ўнікальнага выданьня — «Баркулабаўскi летапiс».
З 1 верасьня кіраўнікам камэрцыйных арганізацый абмяжуюць памер заробкаў. Ад сёньня ён не павінен перавышаць больш як у 8 разоў сярэдні заробак па прадпрыемстве.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.
1827 — у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
1870 — франка-пруская вайна: францускія войскі разьбітыя пад Сэданам, імпэратар Напалеон III узяты ў палон.
1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа.
1939 — нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.
1969 — у Лібіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I.
1971 — Катар абвясьціў сябе незалежнай дзяржавай.
1983 — савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі «Боінг», які перасёк паветраную прастору СССР. Загінулі ўсе 269 пасажыраў.
1985 — знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912.
1995 — Берасьцейскі пэдагагічны інстытут ператвораны ва ўнівэрсытэт.
2004 — захоп закладнікаў у Беслане (Расея).
2009 — спыніла трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».
У гэты дзень нарадзіліся:
1853 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, архэоляг, калекцыянэр.
1900 — Сымон Баранавых, беларускі празаік.
1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.
1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950 гг.
1934 — Уладзіслаў Даркевіч, беларускі археоляґ, гісторык.
1942 — Іван Басюк, беларускі гісторык
У гэты дзень памерлі:
1715 — Люі XIV, кароль Францыі
1939 — Язэп Горыд, беларускі мастак.
2000 — Яўген Шмыгалёў, інжынэр, разам зь Зянонам Пазьняком аўтар апублікаванага ў 1988 г. у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці».
ЦЫТАТА ДНЯ
Дзяржава — гэта я.
Люі XIV, кароль Францыі