30 жніўня ў кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя эсэістычнай кнігі Сяргея Дубаўца Errata (як што называецца, так і адбываецца).
У імпрэзе возьмуць удзел аўтар і філёзаф Алесь Анціпенка.
У новай кнізе Сяргей Дубавец разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў.
«Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспэцыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх. Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі», паведамляе ў фэйсбуку Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Кніга выйшла ў Бібліятэцы «Беларускі калегіюм».
Чытайце неўзабаве на нашым сайце інтэрвію з аўтарам Сяргеем Дубаўцом. А 18-й гадзіне глядзіце жывую відэатрансляцыю з прэзэнтацыі.