Ад 30 жніўня Расея забараніла пастаўкі сьвіней і прадукцыі сьвінагадоўлі зь Беларусі з-за афрыканскай чумы сьвіней.
Як паведамляе на сваім сайце расейскі Рассельгаснагляд, намесьнік кіраўніка службы Аляксей Саурын зьвярнуўся да галоўнага дзяржаўнага вэтэрынарнага інспэктара Беларусі Юрыя Піваварчыка зь лістом. У ім адзначаецца, што часовыя абмежаваньні ўводзяцца ў адпаведнасьці з пагадненьнем Мытнага саюзу па вэтэрынарна-санітарных мерах у сувязі з нядобранадзейнасьцю Беларусі па афрыканскай чуме сьвіней.
Пад забарону падпалі сьвіньні, іх генэтычны матэрыял, сьвінагадоўчая прадукцыя і кармы, якія не прайшлі адмысловую тэрмічную апрацоўку.
Абмежаваньні будуць дзейнічаць альбо да выкараненьня захворваньня на тэрыторыі Беларусі, альбо да зацьвярджэньня правілаў вызначэньня заасанітарнага статусу беларускіх сьвінагадоўчых гаспадарак, а таксама арганізацый, якія ажыцьцяўляюць забой сьвіней, перапрацоўку і захоўваньне прадукцыі сьвінагадоўлі. Альбо да прыняцьця Эўразійскай эканамічнай камісіяй нарматыўнага прававога акту прамога дзеяньня, які будзе рэглямэнтаваць адзіны парадак вызначэньня заасанітарнага статусу для краін-сяброў Мытнага саюзу.