Кіраўнік Расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) Аляксандар Шохін заклікў улады Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты генэральнага дырэктара расійскай кампаніі «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра.
РСПП просіць замяніць арышт прадпрымальніка мерай стрыманьня, не зьвязанай з абмежаваньнем волі, і гатовы выступіць паручыцелем добрасумленнага ўдзелу Баўмгертнэра ў расьсьледаваньні справы, гаворыцца ў заяве Шохіна.
Ён таксама заклікае надалей устрымлівацца ад падобных недружалюбных крокаў у дачыненьні да прадстаўнікоў расейскіх дзелавых колаў.
Сёньня Сьледчы камітэт Беларусі заявіў пра гатоўнасьць распачаць крымінальную справу і затрымаць асноўнага ўладальніка «Уралкалія» Сулеймана Керымава. Улады Беларусі падазраюць, што Керымаў удзельнічаў у арганізацыі злачыннай схемы з мэтай захапіць кантроль на рынку калію. Аналягічныя абвінавачваньні былі прад’яўленыя Баўмгертнэру, затрыманаму 26 жніўня ў Менску. Ён арыштаваны на два месяцы.