Выйшла з друку кніга Станіслава Шушкевіча «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР».
Гэта перапрацаваны і дапоўнены беларускамоўны варыянт першага расейскамоўнага выданьня, якое зьявілася ў маскоўскім выдавецтве РосПЭн у сьнежні мінулага году.
Станіслаў Шушкевіч кажа, што адпачатку хацеў пісаць свае ўспаміны па-беларуску і тут іх выдаваць. Аднак жыцьцё распарадзілася інакш.
«Я адразу хацеў пісаць кніжку па-беларуску, але мне трэба было знайсьці нейкія сродкі на яе выданьне, і на расейскамоўны варыянт я іх знайшоў».
Новае выданьне кнігі адрозьніваецца ад маскоўскага ня толькі мовай. Хоць паміж іх выхадам прайшло няшмат часу, але аўтар нешта скарэктаваў, сёе-тое дадаў, а штосьці і прыбраў са старонак.
«Скарэктаваныя пэўныя пазыцыі, бо тое-сёе зьмянілася і ў мяне. І блізкія мне людзі, пра якіх я пісаў, адышлі ў іншы сьвет, і зьмянілася пазыцыя пэўных людзей. Так што гэта знайшло адлюстраваньне ў кніжцы, але катэгарычна яна не зьмянілася».
Кніга пазыцыянуецца як палітычная аўтабіяграфія, спалучаная з ацэнкай і аналізам значных падзеяў, удзельнікам ці сьведкам якіх быў аўтар. Ён — унівэрсытэцкі прафэсар фізыкі, які апынуўся ў палітыцы і стаў першым кіраўніком незалежнай Беларусі. Пра найбольш значныя пэрыпэтыі свайго пакручастага асабістага, навуковага і палітычнага жыцьця ён распавядае на чатырохстах старонках кнігі, дапаўняючы аповед пяцідзесяцістаронкавым разьдзелам фатаздымкаў.
Выкладзены ў кнізе погляд на падзеі, іх ацэнка, характарыстыкі некаторых вядомых асобаў могуць выклікаць у чытача жаданьне паспрачацца з аўтарам. У асабліва зацікаўленых, так бы мовіць, чытачоў палемічныя настроі могуць насіць і крымінальнае адценьне, таму кніга выдадзеная за межамі Беларусі.
«Адзін выдавец хацеў выдаць гэтую кніжку ў Беларусі і ўзяў у мяне рукапіс, а праз два дні вярнуў са словамі: „Ведаеце, мне тут сказалі, што калі я выдам гэтую кніжку, то гэта будзе апошняе, што выдала маё выдавецтва, і наагул гэта будзе апошні дзень існаваньня выдавецтва“. Акрамя таго, кнігагандлю тут таксама даведзена, што калі нехта будзе прадаваць гэтую кніжку ў Беларусі, то гэта будзе апошняя кніжка, якую ён прадаў. Таму кніжка надрукавана ў Вільні і прадавацца будзе там у першую чаргу. Вільня блізка ад Менску, так што на вакзале там гэтую кніжку можна будзе купіць проста ў кіёску».
Кніга Станіслава Шушкевіча «Маё жыцьцё, крах і ўваскрошаньне СССР» прысьвечаная беларускай моладзі. «Вучыцеся на нашых памылках, ня будзьце празьмерна даверлівымі», — заклікае аўтар.