Пасьля арышту ў Беларусі дырэктара «Ўралкалія» ў Расеі раптам папсаваліся трубы — нафты будзе меней.
«Транснефть» скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь у верасьні на 400 тысяч тон, паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі (АНІ) віцэ-прэзыдэнт кампаніі Міхаіл Баркоў.
Паводле ягоных слоў, скарачэньне паставак зьвязанае зь неабходнасьцю рамонту трубаправода на гэтым кірунку.
«Труба вытворчасьці Харцыскага трубнага заводу, пракладзеная на гэтым напрамку, старая, праведзеная паводле старых тэхналёгіяў. Згодна з праведзенай дыягностыкай, калі не зрабіць тэрміновых захадаў, то могуць узьнікнуць сур’ёзныя тэхнагенныя праблемы», — растлумачыў ён.
У сувязі з гэтым «Транснефть» у верасьні скароціць пастаўкі праз нафтаправод «Дружба» ў напрамку Мазырскага НПЗ на 200 тысяч тон і ў напрамку Наваполацкага — таксама на 200 тысяч тон.
Віцэ-прэзыдэнт ня змог сказаць, ці пасьпее кампанія скончыць рамонт праблемнага ўчастка за верасень. «Гэта будзе залежаць ад тэхналягічных магчымасьцяў і стану трубы», — сказаў ён.