У расейскай санітарнай службы ёсьць заўвагі да якасьці малочнай прадукцыі, якая паступае на рынак Расеі зь Беларусі, паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка.
«Толькі ў Маскоўскай вобласьці было абсьледавана 240 узораў беларускай малочнай прадукцыі. Зь іх 72 узоры, або 30%, не адпавядалі паводле паказчыкаў якасьці і бясьпекі», — сказаў кіраўнік Расспажыўнагляду Інтэрфаксу ў сераду.
Ён выказаў надзею, што беларускі бок зробіць захады ў адпаведнасьці з тымі дамоўленасьцямі, якія былі дасягнутыя на пачатку жніўня падчас візыту ў Маскву беларускай дэлегацыі.
«Мы разьлічваем на адпаведную рэакцыю для вызначэньня далейшых дзеяньняў з боку Расеі», — сказаў ён.
«Вымушаны канстатаваць, што ў рэгіёнах, якія зьяўляюцца асноўнымі спажыўцамі беларускай прадукцыі, перш за ўсё малочнай, за апошні час мы рэгістравалі факты продажу прадукцыі, якая не адпавядае артыкулу 36 Тэхнічнага рэглямэнту на малако і малочную прадукцыю», — сказаў Анішчанка.
«У прыватнасьці, ёсьць пытаньні да тварагу крупчастага і сьметанковага масла вытворцаў „Савушкін прадукт“ і „ГМЗ № 1“ Менску і іншых беларускіх прадпрыемстваў, узятых на дасьледаваньне ў расійскіх гандлёвых сетках», — паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду.
У 2009 годзе Расея ўвяла забарону амаль на ўсю беларускую малочную прадукцыю. Прычына — невыкананьне беларускімі вытворцамі новага расейскага тэхнічнага рэглямэнту на малако. Пазьней забарону зьнялі.
Праблемы зь якасьцю беларускага малака абвастрыліся празь некалькі дзён пасьля арышту ў Беларусі кіраўніка расейскай кампаніі «Ўралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра.