За лета школьныя ўстановы ператварыліся ў агароджаныя рэзэрвацыі. Прынамсі, у гарадах, дзе сканцэнтраваная бальшыня вучняў краіны.
Пасьля леташняй трагедыі зь менскім трэцяклясьнікам, які трапіў пад колы пазадарожніка на школьнай пляцоўцы, асабіста Аляксандар Лукашэнка загадаў абнесьці ўсе школы платамі, а ў пэрспэктыве абсталяваць навакольныя тэрыторыі і фае будынкаў камэрамі відэаназіраньня і электроннымі турнікетамі. Ці гарантуюць кілямэтры жалезных прутоў бясьпеку дзяцей.
Школа № 23 на вуліцы Панчанкі ў менскім мікрараёне Сухарава. Менавіта тут 13 лістапада 2012 году быў насьмерць зьбіты 9-гадовы Ўладзь Грудзьеў. Інцыдэнт атрымаў шырокі розгалас, яго абмяркоўвалі на вышэйшым узроўні. Абурэньне выклікаў не ў апошнюю чаргу той факт, што па школьнай тэрыторыі разьяжджаў «Порш Кайен» — паводле ўстойлівага стэрэатыпу, прыкмета ня толькі заможнасьці, але і адчуваньня беспакаранасьці. Сёлета ў лютым кіроўцу Андрэя Забабуру асудзілі на 4 гады калёніі-пасяленьня і пазбавілі права кіраваць аўтамабілем на 5 гадоў.
Трагедыя прымусіла актывізавацца Дзяржаўтаінспэкцыю, пачаліся масавыя праверкі школьных установаў на прадмет бясьпекі. Пасьля прэзыдэнцкага ўмяшаньня пад’езды да школаў заблякавалі шлягбаўмамі, а па пэрымэтры пачалі ставіць жалезныя агароджы. Зрэшты, гэта быў рэдкі выпадак, калі цяжар незаплянаваных выдаткаў лёг не на бацькоў, а на мясцовыя бюджэты. Менскія ўлады на тое, каб абгарадзіць амаль паўтары сотні адукацыйных установаў, мусяць адшукаць 100 мільярдаў рублёў. Гэта без уліку таго, што цягам 2013 году трэба завяршыць усталяваньне сыстэмаў відэаназіраньня і электронных прапускоў. Што дадаткова запатрабуе амаль такой жа сумы.
Намесьнік старшыні камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Віталь Прыгодзіч кажа пра высокую ступень ізаляванасьці школьных тэрыторыяў і лічыць, што іншых варыянтаў змаганьня зь недысцыплінаванымі кіроўцамі няма:
«Па вялікім рахунку, практычна ўва ўсіх школах гораду створаныя ўмовы, якія перашкаджаюць праезду транспарту на тэрыторыю ўстаноў адукацыі. Іншая справа, што не заўсёды нашы аўтаўладальнікі з разуменьнем ставяцца да гэтай праблемы. Па-ранейшаму ёсьць выпадкі паркоўкі аўто ў непасрэднай блізкасьці да школьных установаў, што стварае рэальную пагрозу нашым дзецям».
Калі ў той жа школе № 23 абгарадзілі толькі тэрыторыю перад фасадам і праезд, то іншыя гарадзілі ўсё літаральна гектарамі — разам са стадыёнамі, кветнікамі, спартовымі гарадкамі, пешымі дарожкамі. Збольшага падзяляючы дзяржаўны клопат пра бясьпеку дзяцей, і бацькі, і дзеці ўсё ж сумняваюцца, ці варта было разгортваць настолькі маштабныя захады:
Маці вучня: «1 верасьня маё дзіця пойдзе ў школу. Раней яно магло хадзіць наўпрост праз стадыён — гэта было зручна і хутка, да таго ж гэта цалкам бясьпечная тэрыторыя. Цяпер трэба абысьці палову квартала, пакуль ён дойдзе да адзінай брамкі, насупраць якой непасрэдна ўваход у школу. Бо ўся тэрыторыя навокал абгароджаная, ніводнага праходу. Увогуле ня ведаю: калі параўноўваць выдаткі на ўсё гэтае абгароджваньне і меркаваны эфэкт ад таго, што будзе больш бясьпечна, то цяжка нешта ацаніць. Пакуль, як мне падаецца, гэта проста гіганцкае ўкладаньне сродкаў зь мінімальнай аддачай».
Пэнсіянэрка: «Адгарадзілі тэрыторыю школы — добра, хай будзе так. Але ж у тым ліку і з боку пешаходнай зоны! Тым самым перакрылі нам дарогу да паліклінікі і аўтобуснага прыпынку. Пакуль лета, брамка пастаянна зачыненая на замок. Можа, увосень адчыняць? Навошта ж супрацьпастаўляць дзяцей і сталых людзей?».
Школьніца: «Стала зусім нязручна. У нас каля школы была вялікая пляцоўка, дзе мы гулялі на перапынках, а цяпер плотам яе падзялілі на дзьве часткі. Таксама пасьля школы мы наўрад ці трапім на стадыён — яго таксама загарадзілі жалезным плотам. І калі раней мы ў школу траплялі па кароткай дарозе, то цяпер давядзецца ісьці праз галоўны ўваход, а гэта ня вельмі зручна».
Некаторыя школы дзеля эканоміі ставілі агароджы ў складчыну. Так, у мікрараёне Кунцаўшчына, дзе канцэнтрацыя ўстаноў адукацыі адна з найбольшых, жалезны плот расьцягнуўся ўздоўж дарогі ці не на кілямэтар. Адно што беларускамоўная гімназія № 4 свой кавалак расфарбавала зялёным, а суседняя расейскамоўная школа № 201 — чырвоным. Заадно вытрымалі і ідэалягічную лінію ў колеравай гаме.
Многія гараджане наракаюць, што цяпер дарога ў шпіталь ці ў краму будзе даўжэйшая на цэлы квартал. Але нашмат большыя нязручнасьці выклікае ізаляванасьць спартовых пляцовак. Раніцай і ў выходныя ня толькі дзеці, але і дарослыя з задавальненьнем скідалі лішнія калёрыі на турніках і бегавых дарожках. А цяпер брамы будуць адчыняцца перад самым пачаткам заняткаў і зачыняцца разам з апошнім званком. У суботу і нядзелю доступ на школьную тэрыторыю разам са стадыёнамі прадпісваецца абмежаваць.
Новыя абмежаваньні ўвяла і ДАІ. Зь яе падачы дарожныя службы ўсталявалі больш за паўтысячы абмежавальных знакаў, якія забараняюць аўтатранспарту спыняцца ўздоўж узбочынаў і рухацца па школьных праездах. Хуткасьць на дарогах пры школах абмежавалі да 5 кілямэтраў на гадзіну.