Вучні беларускіх школаў на Беласточчыне атрымалі да новага навучальнага году падарунак — беларускамоўны лемантар, складзены пэдагогам Алінай Ваўранюк.
Чым ён адрозьніваецца ад буквароў, выдаваных у Беларусі? І чаму аднаму з рэцэнзэнтаў не спадабалася, што ў пераліку нацыянальных сьвятаў на яго старонках названы Дзень Волі 25 Сакавіка? Аўтарка лемантара — госьцяй «Вольнай студыі».
— Аліна, як мне падаецца, каб скласьці лемантар, трэба быць і пэдагогам, і дзіцячым псыхолягам, і пісьменьнікам. Як вы адважыліся на такі крок?
— Дзякуй за слова «адважыліся». Цяпер, калі лемантар паявіўся, я разумею, што гэта насамрэч была вялікая адвага. А чаму адважылася? Па-першае, у нашых дзетак сёньня няма падручнікаў. Па-другое, ранейшы падручнік — «Літарынку» — пісала мая мама. І калі выдавецтва захацела яго перавыдаць, то я ёй дапамагала. Праўда, тое новае выданне так і ня выйшла ў сьвет. Выдавецтва адмовілася, міністэрства не дало дазволу — такая даволі складаная сытуацыя была.
— Ваш лемантар — першае выданьне такога роду на Беласточчыне?
— Так, бо «Літарынка» — гэта больш збор практыкаваньняў. А лемантар, дзе ня толькі практыкаваньні, але і тэксты для чытаньня, выдадзены ўпершыню.
Да гэтай пары карысталіся букваром Клышкі — рознымі выданьнямі. Праўда, пазьнейшыя выданьні не былі адэкватнымі да ведаў і ўменьняў нашых дзяцей, бо ў нас зусім іншая сытуацыя. Кірылічных літар нашыя вучні ня ведаюць, яны ведаюць лацінку. А тут зьяўляецца кірылічны тэкст, і ім трэба кірылічныя літары пазнаваць. З 70-х гадоў на Беласточчыне вывучэньне беларускай мове пачыналася ў другой клясе пачатковай школы. Якраз мы ў Беластоку ўвялі вывучэньне беларускай мовы зь першай клясы. Быў час, калі лягчэй можна было прыехаць у Беларусь. Я прывозіла адтуль розныя мэтадычныя дапаможнікі, там было шмат матэрыялаў. Раней матэрыялы зьбірала мая мама. Нарэшце я прыйшла да высновы, што прыйшоў час, каб тым, што назьбіралася, падзяліцца зь іншымі.
— У Беларусі вялікай папулярнасьцю карыстаецца прыгаданы вамі буквар Анатоля Клышкі — гадоў сорак дапрацоўваецца і перавыдаецца. Ці карысталіся вы нейкімі яго напрацоўкамі?
— Ёсьць мэтодыка, якая гаворыць, як мы павінны ўводзіць літары. Я калісьці была на сустрэчы са спадаром Клышкам. Гэта дасьведчаны чалавек, які шмат лемантароў перагледзеў. Але найноўшы яго лемантар, дзе на адной старонцы па дзьве літары... Ім я не магла карыстацца. Найперш карысталася досьведам маёй мамы, яе «Літарынкай». Падбірала асноўныя простыя словы, вядомыя дзецям, каб было ім лягчэй засвойваць літары. Асноўнай праблемай было тое, што нашыя дзеці ня ўсе словы разумеюць, іхні беларускі слоўнік не такі багаты. Я праглядала таксама беларускія лемантары, якія выдаваліся ў ЗША і Мюнхэне, знаёмілася са шматлікімі польскімі лемантарамі.
— А чые творы вы выкарысталі ў сваім лемантары? Гэта беластоцкія аўтары?
— Не, я так не дзяліла. Зь беластоцкіх літаратараў для малых дзяцей найбольш пішуць Віктар Швэд і Міра Лукша. Але тэксты Міры, якую я вельмі-вельмі люблю і паважаю, не такія простыя. У яе гады два таму выйшла кніжка «Зьвярынкі з глыбінкі», я ёю карысталася, але толькі ў тэатральным гуртку. А ў лемантары чые творы? Вершы Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Артура Вольскага, Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Хадановіча, Леаніда Пранчака... Шкада было, калі ўжо лемантар быў надрукаваны, раптам знаходзіліся нейкія цікавыя вершы, якія мне пад пэўныя літары пасавалі, але было ўжо позна.
— Ваш лемантар і вонкава выглядае вельмі прывабна. Хто аўтар малюнкаў?
— Вялікую мастацкую працу тут зрабіў Мірак Здрайкоўскі — беларус, які ў 90-я гады скончыў у Менску Акадэмію мастацтваў. Сам ён родам зь Беласточчыны, таму і пасяліўся ў Беластоку. Дарэчы, яго жонка сьпявае ў гурце «Чарамшына». Але галоўнае, што ў яго два сыны, і ён, калі маляваў, то думаў пра сваіх дзяцей. Таму і маленькі рыцар на вокладцы, які трымае шчыт і — замест мяча — аловак, ён з твару вельмі падобны на Міркавага Алеся. Калі чалавек робіць нешта для дзяцей і пры гэтым думае пра сваіх, то ў яго ўсё добра атрымліваецца.
— Юныя чытачы вашага лемантара цягам навучальнага году адзначаць розныя нацыянальныя сьвяты, у тым ліку і Дзень Волі — 25 сакавіка. Такой магчымасьці, на жаль, ня маюць першаклясьнікі ў Беларусі...
— Чаму я ў лемантар увяла гэтыя сьвяты, успрымальныя для малых дзяцей — Каляды, Вялікдзень, Дзень Волі, сьвята мамы, сьвята бабулі? Справа ў тым, што няма добрага дзіцячага слоўніка. Ёсьць клясная кніжка (і за тое вялікая пашана аўтару — таму ж Анатолю Клышку) «Чую, бачу, гавару» — як бы ілюстраваны слоўнік. Я вырашыла, што ў канцы лемантара будзе таксама ілюстраваны слоўнік. Прыдумала, якія паняткі, разьдзелы павінны быць. Напрыклад, на старонцы «Агародніна» ёсьць малюнкі агародніны і подпісы. І настаўнік вырашае, калі пра гэта гаварыць — увосень, калі сьпее ўсё ў агародзе, ці тады, калі скончыць вывучаць усе літары. Калі вывучаць разьдзел «Птушкі» — ці калі яны зьбіраюцца ў вырай, ці вясною, калі прылятаюць? Усё вырашае настаўнік. Тое самае датычыць і разьдзелаў «Дзень Волі» ці «Каляды». Вершы я падбірала кароткія, каб дзеці вывучалі іх на памяць. Даючы пазнаку: «Вывучы верш напамяць», я сыходзіла са свайго настаўніцкага досьведу, мае вучні ўсе гэтыя вершы ведаюць.
— У Беларусі новы падручнік, каб трапіць у школы, мусіць прайсьці праз розныя экспэртызы і рэцэнзаваньні. А як з гэтым на Беласточчыне?
— Лемантар выпусьціла ў сьвет аб’яднаньне «АБ-БА», створанае на карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Раней яно выдавала розныя кніжкі, дапаможнікі, дыскі, а падручнік — упершыню. Думаю, найперш з-за
гэтага справа трохі зацягнулася. У нас парадак такі. Міністэрства вызначае двух рэцэнзэнтаў з адпаведнага сьпісу. Калі тычыцца беларускай мовы, то ў сьпісе недзе каля дзесяці асобаў. Рэцэнзэнты маюць, здаецца, месяц на тое, каб паглядзець падручнік, выправіць памылкі і напісаць станоўчы ці адмоўны водгук. Адзін з рэцэнзэнтаў быў захоплены лемантаром і падкрэсьліваў, што найбольш яго ўсьцешыла, што нарэшце ў падручніку зьмешчаныя сапраўдныя гістарычныя беларускія сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоня. Другі рэцэнзэнт выставіў нам нэгатыўную апінію, напісаўшы, што ня бачыць патрэбы ідэалягізаваць лемантар. Але ж усе дзеці ў Польшчы, незалежна ад нацыянальнасьці, вывучаюць верш «Хто ты естэсь —поляк малы». Таму і беларускія сымбалі — гэта не ідэалёгія, а гісторыя. Няма тут аніякай палітыкі. Гістарычным сьцягу і гербу належыцца пашана, гісторыі нельга мяняць.
— Наколькі запатрабаваным будзе ваш лемантар?
— Настаўнікі пры сустрэчах гавораць пра яго як пра доўгачаканы падручнік. Чакаюць яго і вучні. Маім вучням лемантар вельмі падабаецца. Паводле заказаў дырэктараў школаў на Беласточчыне сёлета лемантар атрымаюць 233 вучні.
— А які яго наклад?
— 1500 асобнікаў. Думаю, на 5 гадоў хопіць.
— А ці неяк падкрэсьліваецца ў вашым лемантары, што яго чытачы, беларускія дзеці — грамадзяне польскай дзяржавы?
— Я добра ведаю польскія падручнікі для малодшых клясаў, і там так многа гаворыцца пра тое, што дзеці жывуць у Польшчы, што гэта іхняя краіна. І наадварот, вельмі мала гаворыцца пра тое, што ў гэтай краіне жывуць таксама нацыянальныя меншасьці. У лемантары гаворкі пра тое, што мы жывем у Польшчы, няма, я не лічыла патрэбным на гэтым акцэнтавацца. На яго старонках паяўляюцца дзе-нідзе назвы мясцовасьцяў Беласточчыны. Так што хіба рэгіянальная прывязка трохі прысутнічае.
— Дзякуй, Аліна, за гутарку. І на адвітаньне хачу пажадаць, каб ваш лемантар меў столькі ж перавыданьняў, як буквар Анатоля Клышкі.
— І маю ўдзячнасьць прыміце! Я толькі ўдакладню, што пры перавыданьнях буквара спадар Клышка прыўносіў у яго нешта новае. Самае галоўнае, каб палітыка ніколі не ўплывала на адукацыйны працэс. На маю думку, мы дачакаемся такіх часоў, калі ўсе дзеці будуць карыстацца падручнікамі з Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам. Гэтага я ўсім жадаю.
— Аліна, як мне падаецца, каб скласьці лемантар, трэба быць і пэдагогам, і дзіцячым псыхолягам, і пісьменьнікам. Як вы адважыліся на такі крок?
— Дзякуй за слова «адважыліся». Цяпер, калі лемантар паявіўся, я разумею, што гэта насамрэч была вялікая адвага. А чаму адважылася? Па-першае, у нашых дзетак сёньня няма падручнікаў. Па-другое, ранейшы падручнік — «Літарынку» — пісала мая мама. І калі выдавецтва захацела яго перавыдаць, то я ёй дапамагала. Праўда, тое новае выданне так і ня выйшла ў сьвет. Выдавецтва адмовілася, міністэрства не дало дазволу — такая даволі складаная сытуацыя была.
— Ваш лемантар — першае выданьне такога роду на Беласточчыне?
— Так, бо «Літарынка» — гэта больш збор практыкаваньняў. А лемантар, дзе ня толькі практыкаваньні, але і тэксты для чытаньня, выдадзены ўпершыню.
Якраз мы ў Беластоку ўвялі вывучэньне беларускай мовы зь першай клясы
— У Беларусі вялікай папулярнасьцю карыстаецца прыгаданы вамі буквар Анатоля Клышкі — гадоў сорак дапрацоўваецца і перавыдаецца. Ці карысталіся вы нейкімі яго напрацоўкамі?
— Ёсьць мэтодыка, якая гаворыць, як мы павінны ўводзіць літары. Я калісьці была на сустрэчы са спадаром Клышкам. Гэта дасьведчаны чалавек, які шмат лемантароў перагледзеў. Але найноўшы яго лемантар, дзе на адной старонцы па дзьве літары... Ім я не магла карыстацца. Найперш карысталася досьведам маёй мамы, яе «Літарынкай». Падбірала асноўныя простыя словы, вядомыя дзецям, каб было ім лягчэй засвойваць літары. Асноўнай праблемай было тое, што нашыя дзеці ня ўсе словы разумеюць, іхні беларускі слоўнік не такі багаты. Я праглядала таксама беларускія лемантары, якія выдаваліся ў ЗША і Мюнхэне, знаёмілася са шматлікімі польскімі лемантарамі.
— А чые творы вы выкарысталі ў сваім лемантары? Гэта беластоцкія аўтары?
— Не, я так не дзяліла. Зь беластоцкіх літаратараў для малых дзяцей найбольш пішуць Віктар Швэд і Міра Лукша. Але тэксты Міры, якую я вельмі-вельмі люблю і паважаю, не такія простыя. У яе гады два таму выйшла кніжка «Зьвярынкі з глыбінкі», я ёю карысталася, але толькі ў тэатральным гуртку. А ў лемантары чые творы? Вершы Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Артура Вольскага, Сержука Сокалава-Воюша, Андрэя Хадановіча, Леаніда Пранчака... Шкада было, калі ўжо лемантар быў надрукаваны, раптам знаходзіліся нейкія цікавыя вершы, якія мне пад пэўныя літары пасавалі, але было ўжо позна.
— Ваш лемантар і вонкава выглядае вельмі прывабна. Хто аўтар малюнкаў?
— Вялікую мастацкую працу тут зрабіў Мірак Здрайкоўскі — беларус, які ў 90-я гады скончыў у Менску Акадэмію мастацтваў. Сам ён родам зь Беласточчыны, таму і пасяліўся ў Беластоку. Дарэчы, яго жонка сьпявае ў гурце «Чарамшына». Але галоўнае, што ў яго два сыны, і ён, калі маляваў, то думаў пра сваіх дзяцей. Таму і маленькі рыцар на вокладцы, які трымае шчыт і — замест мяча — аловак, ён з твару вельмі падобны на Міркавага Алеся. Калі чалавек робіць нешта для дзяцей і пры гэтым думае пра сваіх, то ў яго ўсё добра атрымліваецца.
— Юныя чытачы вашага лемантара цягам навучальнага году адзначаць розныя нацыянальныя сьвяты, у тым ліку і Дзень Волі — 25 сакавіка. Такой магчымасьці, на жаль, ня маюць першаклясьнікі ў Беларусі...
— Чаму я ў лемантар увяла гэтыя сьвяты, успрымальныя для малых дзяцей — Каляды, Вялікдзень, Дзень Волі, сьвята мамы, сьвята бабулі? Справа ў тым, што няма добрага дзіцячага слоўніка. Ёсьць клясная кніжка (і за тое вялікая пашана аўтару — таму ж Анатолю Клышку) «Чую, бачу, гавару» — як бы ілюстраваны слоўнік. Я вырашыла, што ў канцы лемантара будзе таксама ілюстраваны слоўнік. Прыдумала, якія паняткі, разьдзелы павінны быць. Напрыклад, на старонцы «Агародніна» ёсьць малюнкі агародніны і подпісы. І настаўнік вырашае, калі пра гэта гаварыць — увосень, калі сьпее ўсё ў агародзе, ці тады, калі скончыць вывучаць усе літары. Калі вывучаць разьдзел «Птушкі» — ці калі яны зьбіраюцца ў вырай, ці вясною, калі прылятаюць? Усё вырашае настаўнік. Тое самае датычыць і разьдзелаў «Дзень Волі» ці «Каляды». Вершы я падбірала кароткія, каб дзеці вывучалі іх на памяць. Даючы пазнаку: «Вывучы верш напамяць», я сыходзіла са свайго настаўніцкага досьведу, мае вучні ўсе гэтыя вершы ведаюць.
— У Беларусі новы падручнік, каб трапіць у школы, мусіць прайсьці праз розныя экспэртызы і рэцэнзаваньні. А як з гэтым на Беласточчыне?
— Лемантар выпусьціла ў сьвет аб’яднаньне «АБ-БА», створанае на карысьць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Раней яно выдавала розныя кніжкі, дапаможнікі, дыскі, а падручнік — упершыню. Думаю, найперш з-за
Але ж усе дзеці ў Польшчы, незалежна ад нацыянальнасьці, вывучаюць верш «Хто ты естэсь —поляк малы»