Беларускія кампэтэнтныя органы высьвятляюць эпізод, зьвязаны з крэдытам у памеры $1 млрд, які быў узяты ААТ «Уралкалій» пад таварныя патокі Беларускай калійнай кампаніі.
Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» заявіў незалежны экспэрт, які ўваходзіў у склад створанай у Беларусі спэцыяльнай рабочай групы па вывучэньні сытуацыі вакол БКК і «Беларуськалія», — Міхаіл Жукоўскі:
«Ёсьць інфармацыя, што „Ўралкалій“ узяў пад таварныя патокі Беларускай калійнай кампаніі крэдытаў на суму больш за 40 млрд расейскіх рублёў, што складае больш за 1 млрд даляраў. Гэта пры тым, што пастаўкі прадукцыі гэтага прадпрыемства праз БКК не перавышалі сумы ў памеры 650 млн даляраў. Цяпер спэцыялісты разьбіраюцца з гэтым эпізодам».
Ён адзначыў, што гэтае пытаньне ня раз ставілася перад расейскімі калегамі, каб тыя растлумачылі, што адбываецца і якія таварныя патокі былі закладзеныя пад гэтыя крэдыты. Аднак дагэтуль ніякага адказу ад расейскага боку не атрымана.
Паводле Жукоўскага, варожыя дзеяньні «Ўралкалія» ў дачыненьні да БКК і «Беларуськалія» пачаліся ў 2010 годзе, а падзеі апошніх дзён — «кульмінацыя той стратэгіі, якую абраў для сябе «Ўралкалій». Жукоўскі адзначыў, што прыкладна месяц таму паміж кіраўніцтвам «Уралкалія» і кіраўніцтвам Беларусі была падпісаная дамова, якая здымае практычна ўсе праблемныя пытаньні.
«Але расейскі бок, падпісаўшы пратакол, ня толькі не пайшоў на яго рэалізацыю, але і пайшоў на адкрытую правакацыю ў дачыненьні да Беларусі», — растлумачыў экспэрт.
Жукоўскі адзначыў, што пачынаючы з 2010 году «Ўралкалій» рабіў мэтанакіраваныя дзеяньні, каб аслабіць патэнцыял «Беларуськалія» на ўсясьветным рынку, зьменшыць яго рынкавую капіталізацыю, ператварыць у стратную кампанію. У выніку такой стратэгіі «Ўралкалій» атрымаў бы магчымасьць за мізэрную цану купіць беларускі актыў або «проста забраць яго за даўгі».
Паводле Жукоўскага, «Уралкалій» — прадпрыемства, якое мае значныя праблемы ў сфэры вытворчасьці калійных угнаеньняў, у пытаньнях экспарту сыравіны, бо чыгуначная транспартная сетка ў кірунку Балтыкі вельмі загружаная на тэрыторыі Расеі. «Уралкалій», сказаў Жукоўскі, — гэта прадпрыемства, у якога тонуць руднікі.
«На фоне такіх праблемаў сытуацыя зь „Беларуськаліем“ не магла задавальняць акцыянэраў расейскага прадпрыемства. „Беларуськалій“ выглядае відавочна мацнейшым, мае больш выгаднае геаграфічнае становішча. Гэта вельмі сур’ёзны канкурэнт.
Акцыянэры „Ўралкалія“ ўжо зрабілі вялікую працу дзеля таго, каб абваліць усясьветны рынак калію. Наступны этап гэтага пляну ім рэалізаваць не ўдалося», — сказаў Жукоўскі.