Лідэр «Маладога фронту» быў вызвалены з гарадзенскай турмы 28 жніўня ў 6.20 раніцы. Каля варотаў турмы Зьмітра Дашкевіча сустракала ягоная жонка — Наста, журналісты і сябры, якія чакалі яго ўсю ноч. Першае відэа і фоты.
Падчас імправізаванай прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася на рагу вуліц Гараднічанскай і Кірава Дашкевіч заявіў, што адчувае сябе здаровым, ён падзякаваў усім за падтрымку, якую адчуваў за кратамі і заявіў, што плянуе працягваць сваю ранейшую дзейнасьць.
Ён сказаў, што гэтую апошнюю ноч перад вызваленьнем правёў спакойна, без напружаньня, бо сыстэма «ўжо добра вышкаліла яго».
Пра стаўленьне да сябе ў турме Дашкевіч распавёў, што адміністрацыі розных турмаў спрабавалі выкарыстоўваць зьняволеных дзеля таго, каб яны ўплывалі на яго, але пераважна паўсюль ён атрымліваў падтрымку.
Дашкевіч: «Падтрымоўвалі асуджаныя і нават прадстаўнікі адміністрацыі, бо ўсе чытаюць незалежныя СМІ. І я хацеў бы падзякаваць журналістам і тым людзям у гарадзенскай турме, зь кім я мог перасякацца, і ў іншых турмах, а таксама супрацоўнікам, бо нехта мог падтрымаць словам, нехта мог прынесьці гарачай гарбаты альбо яблык. Канешне, не магу сказаць, дзе гэта было і хто гэта быў, але гэтыя людзі ведаюць, і я ім вельмі ўдзячны. Прыйдзе час і я ім асабіста падзякую».
Не хавала радасьці і жонка Зьміцера Дашкевіча — Наста:
«У мяне супэрскія адчуваньні зараз, самыя лепшыя, я рада, што ўсё добра, я рада яго бачыць, як па мне дык ён цудоўна выглядае, а таму ўсё добра».
Цэлую ноч побач з турмой чакалі Зьміцера Дашкевіча ягоныя сябры і паплечнікі. Мы размаўляем у гадзіну ночы каля брамы турмы. Я пацікавіўся ў маладой дзяўчыны, што яе прывяло сюды, каб усю ноч ня спаць і чакаць вызваленьня Дашкевіча?
Дзяўчына: «Як любы сябра, асабліва, калі ты пачуваешся адным цэлым у вялікай сям’і і робіш агульную справу, натуральна, павінен у любы цяжкі момант апынуцца разам. А Зьміцер Дашкевіч адбыў у вязьніцы ўжо тры гады і вось сёньня ён выходзіць, таму, натуральна, што мы павінны быць побач».
Да нашае размовы далучаецца хлопец і кажа, што ён павінен быў ісьці на працу, але дзеля сустрэчы з Дашкевічам замяніўся, каб сустрэць свайго сябра, каб ён адчуў падтрымку.
Хлопец: «Дашкевіч — гэта чалавек, які адказвае за свае словы і свае ўчынкі. І тое, што ён тут сядзеў і мы яго тут сустракаем — гэта пацьвярджэньне таму, што ён ня здрадзіў сваім ідэям, хаця, думаю, што мог бы і не сядзець тут, калі б пайшоў на саступкі і супрацу з рэжымам. Але гэта чалавек, за якім ідуць людзі, бо ён калі кажа, то робіць і за ўчынкі адказвае. І гэта яго ня першая адсідка, але, спадзяюся, што апошняя».
Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы — паводле афіцыйнай вэрсіі — за хуліганства напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі. Аднак у 2012 годзе выязным судом ён быў асуджаны да яшчэ аднаго году зьняволеньня, нібыта, за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Наста Дашкевіч аб’явіла журналістам, што 29 жніўня а 12-й гадзіне ў сядзібе БНФ ў Менску адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Зьміцера Дашкевіча.

Your browser doesn’t support HTML5