Беларуская школа: хоць па-кітайску, абы не па-свойму

Беларуская школа: гета ці годны асяродак?

Чаму пераважная бальшыня беларусаў аддаюць дзяцей ў расейскамоўныя школы? Зь якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі, выпраўляючы сваіх дзяцей ў беларускамоўныя школы і дзіцячыя садкі? Ці разумеюць адказнасьць перад будучыняй сваіх дзяцей бацькі, якія ў пераважна расейскамоўнай краіне выбіраюць для іхнага дашкольнага і школьнага выхаваньня беларускую мову? Якія пэрспэктывы яны бачаць для сваіх дзяцей?

У дыскусіі бяруць удзел бацькі, якія для навучаньня і выхаваньня сваіх дзяцей выбралі беларускую мову, — бізнэсоўка Крысьціна Вітушка і журналіст Міхась Янчук.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.