Па здымках, якія паказала беларускае тэлебачаньне ўвечары 26 жніўня, былы палітвязень, старшыня АГП Анатоль Лябедзька пазнаў турму КДБ
У Сьледчым камітэце дагэтуль ня кажуць, дзе ўтрымліваюць гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, якога затрымалі 26 жніўня ў Менску паводле падазрэньняў у нанясеньні стратаў на 100 мільёнаў даляраў. Тым часам гісторыя затрыманьня Ўладзіслава Баўмгертнэра ўжо спарадзіла рэзкія заявы МЗС асноўнага беларускага саюзьніка — Расеі.
27 жніўня МЗС Расеі запатрабавала ад беларускага боку тэрмінова вызваліць Уладзіслава Баўмгертнэра і даць тлумачэньні пра інцыдэнт. Гэта было зроблена на сустрэчы статс-сакратара МЗС Расеі Рыгора Карасіна зь беларускім амбасадарам Ігарам Петрышэнкам. Паводле расейскага дыплямата, такія дзеяньні «не адпавядаюць саюзьніцкаму характару адносінаў нашых краін і могуць паўплываць на графік расейска-беларускіх кантактаў на палітычным узроўні», — перадае прэсавая служба МЗС РФ. Затрыманьне Ўладзіслава Баўмгертнэра, які знаходзіўся ў Менску на запрашэньне старшыні ўраду Беларусі Міхаіла Мясьніковіча, расейскі бок назваў «недапушчальным». Прэсавая служба МЗС Расеі таксама паведаміла, што пасол Ігар Петрышэнка «абяцаў давесьці зварот расійскага боку да ведама кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».
У прэсавай службе беларускага ўраду журналістам адказваюць, што затрыманьне гендырэктара «Ўралкалія» там не камэнтуюць. У інтэрнэт-мэдыях між тым ужо надрукавалі тэкст ліста, у якім Мясьніковіч запрашае Баўмгертнэра для разгляду пытаньняў, зьвязаных зь дзейнасьцю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», дзе бізнэсовец быў старшынём назіральнай рады.
Расейскае выданьне «Коммерсант» паведаміла, што Ўладзіславу Баўмгертнэру выставілі абвінавачаньне ў нанясеньні стратаў у вялікім памеры праз службовыя злоўжываньні і што затрыманы сваёй віны не прызнае. У Сьледчым камітэце Беларусі пра непрызнаньне віны затрыманым нічога ня кажуць, але паведамляюць, што Баўмгертнэр арыштаваны на 2 месяцы. «Памер крадзяжу і шкоды, у зьдзяйсьненьні якіх падазраюцца службовыя асобы „Ўралкалія“, складае каля 100 мільёнаў даляраў», — акрэсьліў суму стратаў прадстаўнік Сьледчага камітэту Павал Траулька. Дагэтуль няма афіцыйных зьвестак, дзе трымаюць затрыманага гендырэктара «Ўралкалія».
Між тым па здымках, якія паказала беларускае тэлебачаньне ўвечары 26 жніўня, былы палітвязень, старшыня АГП Анатоль Лябедзька пазнаў турму КДБ, дзе ён правёў больш за 3 месяцы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Паводле Анатоля Лябедзькі, знаходжаньне Баўмгертнэра ў «амэрыканцы» сьведчыць пра тое, што ён ня проста арыштант, а закладнік беларускага рэжыму. «Гэта сыгнал, што трэба пачынаць торг», — мяркуе палітык:
«Лукашэнка спрабуе захаваць ранейшы фармат адносін з Крамлём і асабіста з Пуціным. Раней было 50 на 50, Лукашэнка быў нібыта роўным партнэрам. Калі ўзьнік канфлікт вакол продажу калійных угнаеньняў, Лукашэнка зрабіў спробу знайсьці яго вырашэньне на палітычным узроўні, у Крамлі, з Пуціным. Але на яго проста махнулі рукой. Для яго гэта дрэнная тэндэнцыя: значыць, могуць і заўтра махнуць рукой, няма ўжо партнэрства, кантрольны пакет належыць Пуціну. Лукашэнка гэтага дапусьціць ня можа, таму ён пайшоў на такі рэзкі крок, каб прымусіць Крэмль сесьці зь ім за стол перамоваў».
У будучых перамовах з Пуціным, як мяркуе Анатоль Лябедзька, Аляксандар Лукашэнка будзе націскаць на такое «слабое месца» расейскага кіраўніка, як ягоны праект Эўразійскага зьвязу.
У амбасадзе Расеі ў Беларусі кажуць, што супрацоўнік амбасады гатовы сустрэцца з расейскім грамадзянінам Уладзіславам Баўмгертнэрам у спэцустанове, дзе яго трымаюць, як толькі дазволяць.
«Але гэта пакуль невядома. Вядома толькі, што Сьледчы камітэт ня мае пярэчаньняў супроць сустрэчы — толькі ў гэтым ніхто і не сумняваўся. Але калі можа адбыцца сустрэча, не паведамляюць», — сказаў прэсавы сакратар амбасады Ўладзімер Марчукоў.
Завабіць у Менск грамадзяніна іншай краіны з далейшым арыштам — гэта для Беларусі не ўпершыню. У 2008 годзе гэтак у менскім аэрапорце быў арыштаваны амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, які прыляцеў нібыта ў справах, зьвязаных са спадчынай грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Праз год Эмануіла Зэльцэра асудзілі на 3 гады калёніі і вызвалілі датэрмінова, пасьля чаго аднавіліся перамовы Беларусі з МВФ аб выдзяленьні крэдыту. Яшчэ адна падобная гісторыя здарылася ў канцы 2012 году. У Менск нібыта на нараду быў выкліканы дырэктар санаторыя «Беларусь» у Сочы, расейскі грамадзянін Георгі Саракашыш, якога ў Беларусі таксама арыштавалі, абвінавацілі ў крадзяжы праз службовыя злоўжываньні і дагэтуль трымаюць у СІЗА КДБ. Паводле апошніх зьвестак, якія маюць сваякі арыштаванага, расьсьледаваньне справы працягнута да верасьня.

Лукашэнка пайшоў на такі рэзкі крок, каб прымусіць Крэмль сесьці зь ім за стол перамоваў