27 жніўня ў Менскі гарвыканкам перададзеныя подпісы менчукоў з патрабаваньнем правесьці грамадзкія слуханьні пра нізкую якасьць пітной вады ў трох раёнах гораду.
Зьбіраньне подпісаў ініцыяваў аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Пад зваротам падпісаліся 570 жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў Менску, якія «занепакоеныя моцным хляраваньнем і забруджанасьцю водаправоднай вады ў сваіх кватэрах».
Ініцыятары звароту канстатавалі, што «катастрафічную шкоду здароўю наносіць як неачышчаная пітная вада, якая ўжываецца ўнутр, так і брудная гарачая вада, якая выкарыстоўваецца для душа. І менавіта абеззаражваньне вады хлёрам часта зьяўляецца прычынай узьнікненьня многіх захворваньняў унутраных органаў, у тым ліку і раку грудзей у жанчын, а таксама хлёр у вадзе правакуе анамаліі разьвіцьця дзяцей».
У дакумэнце адзначаецца, што за апошнія гады была даказаная непасрэдная сувязь паміж якасьцю водаправоднай вады і здароўем чалавека. У сувязі з гэтым жыхары Фрунзенскага, Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў Менску патрабуюць «неадкладна прыняць меры па вырашэньні праблемы і забясьпечыць падачу вады, як і ўсім іншым раёнам Менску, з артэзіянскіх крыніц».
У звароце прапануецца ў найкарацейшыя тэрміны арганізаваць грамадзкія слуханьні па гэтай праблеме зь менскімі чыноўнікамі, а таксама дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і з дэпутатамі мясцовых саветаў. «Патрабуем, каб нам былі прадстаўленыя пляны і тэрміны па рашэньні праблемы моцнага хляраваньня і забруджанасьці водаправоднай вады ў нашых кватэрах не пазьней за 29 верасьня 2013 году», — гаворыцца ў дакумэнце.
«Ніводзін з жыхароў не адмовіўся паставіць подпіс пад зваротам да менскіх уладаў, бо гэтая праблема насамрэч адна з самых вострых», — паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Акрамя Менгарвыканкаму, подпісы накіраваныя яшчэ ў восем інстанцыяў: Адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў, Менскі гарсавет дэпутатаў, адміністрацыі Фрунзенскага, Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў Менску, Менскі водаканал, Міністэрства аховы здароўя.