Сьцеражыся аўтамашыны: сусьветная статыстыка сьмяротнасьці

Штогод 1,2 мільёна чалавек на сьвеце гіне ў дарожна-транспартных здарэньнях. Гэтая статыстыка ўлічвае як кіроўцаў і пасажыраў аўтамашын, пацярпелых у аварыі, так і мінакоў, якія мелі няшчасьце патрапіць у ДТЗ.

Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пачынае разглядаць сьмяротнасьць і траўматызм, прычыненыя транспартнымі сродкамі, як глябальную праблему аховы здароўя.

САЗ нядаўна апрацавала статыстыку сьмяротнасьці ў ДТЗ на сьвеце. Вось, паводле САЗ, дзесяць найбольш небясьпечных і дзесяць найбольш бясьпечных краінаў у адносінах сьмяротнасьці ў ДТЗ.

Беларусь у гэтай статыстыцы знаходзіцца больш-менш пасярэдзіне, са сьмяротнасьцю ў прамежку 12-16 чалавек на 100 тысяч жыхароў.

Краіна
Колькасьць сьмерцяў у ДТЗ на 100 тысяч жыхароў
Дамініканская Рэспубліка 41,7
Тайлянд 38,1
Вэнэсуэла 37,3
Іран 34,1
Нігерыя 33,7
Паўднёваафрыканская Рэспубліка 31,9
Ірак 31,5
Гінэя Бісау 31,2
Аман 30,4
Чад 29,7
- - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - - -
Нарвэгія 4,3
Швэйцарыя 4,3
Нідэрлянды 3,9
Мальта 3,8
Вялікабрытанія 3,7
Андора 3,5
Швэцыя 3,0
Ісьляндыя 2,8
Мальдзівы 1,9
Сан Марына 0,0