У Маскве атрымалі ордэр Інтэрпола на арышт топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі, але ня бачаць шанцаў на іх выдачу Менску.
«Сваіх грамадзян Расея, як, зрэшты, і большасьць краін, якія паважаюць сябе, не выдае», — сказаў Інтэрфаксу прадстаўнік расейскіх праваахоўных органаў.
Міжнародны ордэр Інтэрпола на арышт топ-мэнэджэраў БКК паступіў у Маскву «і цяпер разглядаецца». Ён тычыцца абвешчаных у вышук топ-мэнэджэраў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Алега Пятрова, Канстанціна Саладоўнікава, Ігара Яўстратава, Дзьмітрыя Самойлава.
«Гэтыя асобы павінны быць затрыманыя ў краінах, якія ўваходзяць у Інтэрпол, з ужываньнем меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту», — адзначылі ў Сьледчым камітэце Беларусі.
Бабінскі: гэта прамы сілавы ціск
Начальнік упраўленьня па сувязях з грамадзкасьцю «Ўралкалія» Аляксандар Бабінскі ў эфіры тэлеканала «Расія 24» заявіў, што паведамленьні пра абвяшчэньне ў вышук праз Інтэрпол яшчэ трох мэнэджэраў кампаніі «зьяўляюцца сьведчаньнем эканамічнай слабасьці нашых былых беларускіх партнэраў і аказаньнем прамога сілавога ціску на кампанію «Ўралкалій».
Расейскае прадпрыемства «Ўралкалій», якое ў канцы ліпеня спыніла супрацоўніцтва зь «Беларуськаліем», расцэньвае затрыманьне ў Менску свайго гендырэктара Ўладзіслава Баўмгертнэра як прамы сілавы ціск на кампанію.
«Мы ў кампаніі „Ўралкалій“ лічым гэта надзвычай грубай правакацыяй у адносінах да расейскага грамадзяніна, кіраўніка расейскай кампаніі. Мы абураныя дзеяньнямі беларускага боку», — заявіў Аляксандар Бабінскі.