Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Жан-Клёд Міньён абвясьціў, што намінантамі на першую праваабарончую прэмію імя Вацлава Гаўла зьяўляюцца зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, грузінская Асацыяцыя маладых адвакатаў і кітайская Суполка ў абарону правоў чалавека.
Ляўрэат прэміі будзе абвешчаны 30 верасьня.
Штогадовая прэмія, фінансавую частку якой складае сума 60 тысяч эўра, была заснаваная ПАРЭ, Бібліятэкай Вацлава Гаўла ў Празе і чэскім фондам «Хартыя-77» у сакавіку сёлета, у памяць аб апошнім прэзыдэнце Чэхаславаччыны і першым прэзыдэнце Чэхіі Вацлаву Гаўлу, які памёр у сьнежні 2011 году. Прэмія прысуджаецца за выдатную грамадзкую актыўнасьць у абароне правоў чалавека. Прэмія Вацлава Гаўла замяняе папярэднюю праваабарончую прэмію, якую ПАРЭ ўстанавіла ў 2007 годзе.
Старшыня ПАРЭ Жан-Клёд Міньён сказаў журналістам, што фіналістаў сёлетняй прэміі вызначылі амаль аднадушна. Ён дадаў, што ўсе намінанты паходзяць з краінаў, у якіх павага да правоў чалавека зьяўляецца праблематычнай.