Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч запрашаў прыехаць у Менск разам з кіраўніком «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам віцэ-прэм’ера Расеі Аркадзя Дварковіча, асноўнага ўладальніка «Уралкалія» Сулеймана Керымава і кіраўніка савета дырэктараў кампаніі Аляксандра Валошына.
Пра гэта паведамляе расейскі «Коммерсант», са спасылкай на крыніцу блізкую да «Уралкалію».
Аднак з-за «шчыльнага графіку» спадары Керымаў і Валошын прыбыць не змаглі, але «былі гатовы сустрэцца з прэм’ерам пазьней».
Прадстаўнікі Дварковіча, Керымава і Валошына ад камэнтароў адмовіліся.
Ўладзіслаў Баўмгертнэр атрымаў запрашэньне ад Мясьніковіча 23 жніўня.
26 жніўня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра арышт генэральнага дырэктара «Ўралкалія», старшыні Назіральнага савета ЗАТ «Беларускай калійнай кампаніі» Ўладзіслава Баўмгертнэра.
Уладзіслава Баўмгертнэра супрацоўнікі Сьледчага камітэта і КДБ Беларусі затрымалі каля 14 гадзін, калі пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам ён павінен быў вылецець з аэрапорта Менска ў Маскву.
У Менск Уладзіслаў Баўмгертнэр прыляцеў у панядзелак раніцай без вялікай дэлегацыі. Сустрэча была прызначаная прыкладна на 11 гадзін. Гутарка, паводле «Коммерсанта», доўжылася каля гадзіны і «была далёкая ад канструктыўнай».
«Па сутнасьці, гэта быў маналёг прэм’ера, які абвінавачваў асабіста Ўладзіслава Баўмгертнэра і „Уралкалій“ у тым, што яны руйнуюць саюзную дзяржаву», — сказаў суразмоўца «Коммерсанта».
Але, запэўніў ён, ні пра якія крымінальныя абвінавачаньні размова не ішла. Адразу пасьля сустрэчы топ-мэнэджэр накіраваўся ў аэрапорт для вылету ў Маскву.
Пры праходжаньні надгляду Баўмгертнэру паведамілі, што патрэбная дадатковая праверка, «бо ён можа правозіць з сабой наркотыкі».
Адразу пасьля гэтага топ-мэнэджара затрымалі і павезьлі ў СІЗА.
«Відавочна, што Міхаіл Мясьніковіч быў у курсе, сустрэча зь ім выкарыстоўвалася як прынада», — упэўнены суразмоўца «Коммерсанта», адзначаючы, што «санкцыянаваць такія дзеяньні мог толькі адзін чалавек — прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка». А 15:00 Сьледчы камітэт краіны афіцыйна абвясьціў аб затрыманьні.
Спадару Баўмгертнэру абвінавачаньне прад’явілі вочна — сваю віну ён не прызнаў.