Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры асудзіў сырыйскі ўрад за «неапраўданае прымяненьне хімічнай зброі».
Ён адзначыў, што зьвесткі пра ўжываньне хімічнай зброі пад Дамаскам сырыйскімі ўрадавымі войскамі зьяўляюцца «пераканаўчымі і бясспрэчнымі».
Паводле Кэры, у ЗША ёсьць дадатковая інфармацыя аб хімічнай атацы ў Сырыі, якая неўзабаве будзе прадстаўлена міжнароднай супольнасьці.
Амэрыканскі дзяржсакратар упэўнены, што Дамаск знарок зацягваў рашэньне аб допуску экспэртаў, чакаючы, калі сьляды прымяненьня баявых атрутных рэчываў будуць зьнішчаныя альбо зьнікнуць натуральным шляхам.
«Тое, што мы ўбачылі на мінулым тыдні ў Сырыі, павінна ўзрушыць сумленьне ўсяго сьвету. Гэта топча любыя маральныя нормы», - заявіў Кэры на прэс-канфэрэнцыі.
Кэры заявіў, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама лічыць, што тыя, хто ўжыў хімічную зброю ў Сырыі на мінулым тыдні, павінны адказаць за свае дзеяньні.
Прыгарад Дамаска, дзе, як сьцьвярджаюць паўстанцы, войскі прэзыдэнта Асада 21 жніўня ўжылі хімічную зброю, экспэрты ААН наведалі 26 жніўня - праз дзень пасьля таго, як быў атрыманы дазвол сырыйскага ўрада. Паведамлялася, што, накіроўваючыся ў дадзены раён, машыны назіральнікаў былі абстраляныя снайпэрамі. Пацярпелых няма.
У панядзелак сытуацыю ў Сырыі абмеркавалі па тэлефоне прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмэран.
Сырыйскі прэзыдэнт Башар Асад называе абсурднымі абвінавачваньні ва ўжываньні урадавымі сіламі хімічнай зброі.