Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Гайдукова ў Вярхоўным судзе.
Пачатак пасяджэньня суду ў 9.30. 1 ліпеня 2013 Андрэй Гайдукоў быў асуджаны па абвінавачваньні ў «спробе ўсталяваць супрацоўніцтва з замежнай спэцслужбай» і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі.
Менск, у Доме ўраду адбудзецца сустрэча старшыні палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі з прэзыдэнтам Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Махіндам Раджапаксам. Пачатак у 10.00.
Брусэль, сустрэча кіраўнікоў Сэрбіі і Косава
Кіеў, пачатак сусьветнага чэмпіянату па гімнастыцы
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
479 да н. э. — бітва пры Платэях, грэкі перамаглі пэрсаў
1382 — узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам
1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
1891 — утварэньне Антанты
1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная «пяцідзёнка» — 5 працоўных дзён, адзін выходны
1955 — першае выданьне Кнігі рэкордаў Гінэса
1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
Рассакрэчаныя здымкі ЧАЭС
1991 — эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Літвы, Латвіі і Эстоніі
1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень незалежнасьці
У гэты дзень нарадзіліся:
551 да н. э. — Канфуцый, кітайскі філёзаф, заснавальнік рэлігійна-філязоўскага вучэньня
1770 — Гэорг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф
1856 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік
1860 — граф Карл Чапскі, менскі гарадзкі галава, мэцэнат
1907 — Сяргей Новік-Пяюн, паэт, дзяяч беларускага руху. Палітычны вязень пры польскай уладзе, пра нацысцкай акупацыі і пры савецкай уладзе.
1924 — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак, выступаў на беларускай і літоўскай сцэнах.
У гэты дзень памерлі:
1576 — Тыцыян, італьянскі мастак
1900 — Павал Шэйн, беларускі і расейскі этнограф і фальклярыст
1937 — У Курапатах былі забітыя каля ста чалавек — прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, духавенства і заможнага сялянства. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў.
ЦЫТАТА ДНЯ
Мараль — гэта розум волі
Гэорг Гегель