Могілкі ў цэнтры Цюрыха — флэшмоб супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Акцыя ў Цюрыху, 24 жніўня 2013. Фота Amnesty International

У выходныя ўдзельнікі цюрыхскай групы Amnesty International пераўтварылі плошчу Werdmühleplatz гэтага гораду ў велізарныя могілкі.

Акцыя была прысьвечаная сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі і праваабаронцы такім чынам захацелі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на сытуацыю ў гэтай усходняэўрапейскай краіне.

Фота Amnesty International