Маскве прэм’ер-міністры Расеі і Ўкраіны абмяркуюць шляхі вырашэньня гандлёвага канфлікту дзьвюх краін.
Украінскі прэм’ер-міністар Мікалай Азараў прыяжджае ў Маскву, каб абмеркаваць са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым пытаньні эканамічных адносін. На думку ўкраінскіх экспэртаў, для Ўкраіны інтэграцыя з ЭЗ важнейшая за ўступленьне ў Мытны саюз.
Напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў урадаў Украіны і Расіі стала вядома, што з-за чарговых прэтэнзій Расспажыўнагляду вырашэньне пытаньня аб вяртаньні кандытарскай прадукцыі ўкраінскай карпарацыі Roshen на расейскі рынак можа быць адкладзена на некалькі гадоў. На думку галоўнага рэдактара часопіса «Экспэрт Украіна» Андрэя Блінова, перамовы Мядзьведзева і Азарава — толькі прыстойны фасад, за якім ідзе сур’ёзная барацьба інтарэсаў:
— Абсалютна зразумела, што ідзе вялікая палітычная гульня, і сустрэча прэм’ераў — гэта фасадная частка, сыгнал Захаду, украінскаму і расейскаму грамадзтвам пра тое, што дзьве краіны знаходзяцца ў стане дыялёгу. Наколькі мне вядома, на ўзроўні дарадцаў і пасланьнікаў прэзыдэнтаў Украіны і Расеі працягваецца камбінацыйная гульня, у якой бакі часам вылучаюць самыя неверагодныя ўмовы. Расея ўжо паказала, наколькі жорсткай можа быць яе рэакцыя ў выпадку заключэньня Украінай асацыяцыі з ЭЗ.
Як падкрэсьлівае Андрэй Бліноў, украінскі бок зацікаўлены ў свабодным гандлі як з Эўразьвязам, так і з краінамі Садружнасьці:
— Некаторыя нашы прадпрыемствы арыентаваныя выключна на ўсход, на рынак былых савецкіх рэспублік. Вядома, Эўрапейскі саюз ня будзе купляць на Украіне лякаматывы, элемэнты для атамных рэактараў або абсталяваньне для чыгунак. Гэта прадукцыя прадаецца ў Расею, Казахстан і Беларусь. Улічваючы інтарэсы гэтых прадпрыемстваў — а ў краіны Мытнага зьвязу накіроўваецца 31,6% украінскага экспарту — гэты фактар немагчыма ігнараваць. Ня выключана, што Украіна можа паставіць пытаньне аб тым, што Расея і мытны саюз могуць прапанаваць Украіне за адмову ад дамовы асацыяцыі і стварэньня зоны свабоднага гандлю з ЭЗ. Магчымыя праблемы са збытам прадукцыі мэталюргіі і машынабудаваньня турбуюць і ўкраінскае прамысловае лобі, і ўкраінскую ўладу. Харчавікі ж ужо зьмірыліся з тым, што ўсходні рынак вельмі рызыкоўны. У вытворцаў украінскіх сыроў, якія сутыкаліся раней з праблемамі ў Расеі, гэты рынак ужо нават па ўнутраных рэглямэнтах ня можа складаць больш за адну траціну ад іншых экспартных рынкаў. Многія вытворцы прадуктаў харчаваньня, якія арыентаваліся раней толькі на РФ, знаходзяць рынкі збыту ў іншых краінах. Вядома, ад агульнага свайго аб’ёму там яны рэалізуюць пакуль няшмат — каля 2-5% прадукцыі, але з часам ўкраінскія вытворцы зоймуць значныя сэгмэнты на рынках іншых краін.
Нядаўняе блякаваньне ўкраінскіх тавараў на расейскай мытні, як далі зразумець у Крамлі, было толькі прафіляктычнай мерай, і Ўкраіну могуць чакаць куды больш сур’ёзныя наступствы пасьля падпісаньня восеньню Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Нягледзячы на шантаж і ціск Расеі, украінскія ўлады не адмовяцца ад эўраінтэграцыі, перакананы кіраўнік Камітэту эканамістаў Украіны Андрэй Новак:
— Стратэгічнае рашэньне на карысьць ЭЗ Украінай прынятае, і гэтае рашэньне прадыктавана эканамічнымі інтарэсамі. Думаю, што разгарнуць карабель пад назовам Украіна, які рухаецца ў Эўропу, ужо немагчыма. Гэта, відавочна, першая тэма перамоў прэм’ераў. Другая — як Расеі выйсьці з гандлёвага канфлікту з Украінай прыгожа, каб гэта не выглядала для Расеі як эканамічная або палітычная параза. І, вядома, Азараў будзе прапаноўваць нейкія варыянты таго, як для ўкраінскіх вытворцаў выйсьці з гэтай сытуацыі з найменшымі эканамічнымі стратамі.
У Кіеве лічаць, што разгорнутая Масквой новая кампанія прымусу Ўкраіны да Мытнага саюзу пацярпела фіяска, і гандлёвы канфлікт прывёў толькі да павелічэньня сярод украінцаў прыхільнікаў эўраінтэграцыі. Так мяркуе і аналітык ўкраінскага Цэнтру публічнай палітыкі Ігар Шавялёў:
— Расея сваімі дзеяньнямі не стварыла ніводнага пазытыўнага стымулу для інтэграцыі Ўкраіны ў тыя структуры, на якіх яна настойвае. Больш за тое, Расея паказала сябе непрадказальным партнэрам, які часам неапраўдана прымяняе крайнія сродкі. Зараз вельмі добры момант для прыхільнікаў ўкраінскай эўраінтэграцыі, каб на кантрасьце зь дзеяньнямі Расеі зрабіць упор на прывабнасьці ЭЗ для Украіны.

Украінскі бок зацікаўлены ў свабодным гандлі як з Эўразьвязам, так і з краінамі Садружнасьці
— Абсалютна зразумела, што ідзе вялікая палітычная гульня, і сустрэча прэм’ераў — гэта фасадная частка, сыгнал Захаду, украінскаму і расейскаму грамадзтвам пра тое, што дзьве краіны знаходзяцца ў стане дыялёгу. Наколькі мне вядома, на ўзроўні дарадцаў і пасланьнікаў прэзыдэнтаў Украіны і Расеі працягваецца камбінацыйная гульня, у якой бакі часам вылучаюць самыя неверагодныя ўмовы. Расея ўжо паказала, наколькі жорсткай можа быць яе рэакцыя ў выпадку заключэньня Украінай асацыяцыі з ЭЗ.
Харчавікі ж ужо зьмірыліся з тым, што ўсходні рынак вельмі рызыкоўны. У вытворцаў украінскіх сыроў, якія сутыкаліся раней з праблемамі ў Расеі, гэты рынак ужо нават па ўнутраных рэглямэнтах ня можа складаць больш за адну траціну ад іншых экспартных рынкаў.Андрэй Бліноў
Як падкрэсьлівае Андрэй Бліноў, украінскі бок зацікаўлены ў свабодным гандлі як з Эўразьвязам, так і з краінамі Садружнасьці:
— Некаторыя нашы прадпрыемствы арыентаваныя выключна на ўсход, на рынак былых савецкіх рэспублік. Вядома, Эўрапейскі саюз ня будзе купляць на Украіне лякаматывы, элемэнты для атамных рэактараў або абсталяваньне для чыгунак. Гэта прадукцыя прадаецца ў Расею, Казахстан і Беларусь. Улічваючы інтарэсы гэтых прадпрыемстваў — а ў краіны Мытнага зьвязу накіроўваецца 31,6% украінскага экспарту — гэты фактар немагчыма ігнараваць. Ня выключана, што Украіна можа паставіць пытаньне аб тым, што Расея і мытны саюз могуць прапанаваць Украіне за адмову ад дамовы асацыяцыі і стварэньня зоны свабоднага гандлю з ЭЗ. Магчымыя праблемы са збытам прадукцыі мэталюргіі і машынабудаваньня турбуюць і ўкраінскае прамысловае лобі, і ўкраінскую ўладу. Харчавікі ж ужо зьмірыліся з тым, што ўсходні рынак вельмі рызыкоўны. У вытворцаў украінскіх сыроў, якія сутыкаліся раней з праблемамі ў Расеі, гэты рынак ужо нават па ўнутраных рэглямэнтах ня можа складаць больш за адну траціну ад іншых экспартных рынкаў. Многія вытворцы прадуктаў харчаваньня, якія арыентаваліся раней толькі на РФ, знаходзяць рынкі збыту ў іншых краінах. Вядома, ад агульнага свайго аб’ёму там яны рэалізуюць пакуль няшмат — каля 2-5% прадукцыі, але з часам ўкраінскія вытворцы зоймуць значныя сэгмэнты на рынках іншых краін.
Нядаўняе блякаваньне ўкраінскіх тавараў на расейскай мытні, як далі зразумець у Крамлі, было толькі прафіляктычнай мерай, і Ўкраіну могуць чакаць куды больш сур’ёзныя наступствы пасьля падпісаньня восеньню Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ. Нягледзячы на шантаж і ціск Расеі, украінскія ўлады не адмовяцца ад эўраінтэграцыі, перакананы кіраўнік Камітэту эканамістаў Украіны Андрэй Новак:
— Стратэгічнае рашэньне на карысьць ЭЗ Украінай прынятае, і гэтае рашэньне прадыктавана эканамічнымі інтарэсамі. Думаю, што разгарнуць карабель пад назовам Украіна, які рухаецца ў Эўропу, ужо немагчыма. Гэта, відавочна, першая тэма перамоў прэм’ераў. Другая — як Расеі выйсьці з гандлёвага канфлікту з Украінай прыгожа, каб гэта не выглядала для Расеі як эканамічная або палітычная параза. І, вядома, Азараў будзе прапаноўваць нейкія варыянты таго, як для ўкраінскіх вытворцаў выйсьці з гэтай сытуацыі з найменшымі эканамічнымі стратамі.
Зараз вельмі добры момант для прыхільнікаў ўкраінскай эўраінтэграцыі, каб на кантрасьце зь дзеяньнямі Расеі зрабіць упор на прывабнасьці ЭЗ для Украіны.Ігар Шавялёў