Улады Сырыі дазволілі інспэктарам ААН наведаць месца меркаванай хімічнай атакі ў ваколіцах Дамаску, якую, як сьцьвярджаюць паўстанцы, правялі ў сераду войскі прэзыдэнта Башара Асада.
Аб дасягнутым зь міжнароднымі экспэртамі пагадненьні паведаміла сёньня міністэрства замежных спраў Сырыі — празь дзень пасля таго, як абмяркоўваць гэтае пытанне ў Дамаск прыехала вярхоўная прадстаўніца ААН у пытаньнях раззбраеньня Ангела Канэ. У сырыйскім зьнешнепалітычным ведамстве падкрэсьлілі, што пагадненьне ўступае ў сілу неадкладна.
Ахвярамі хімічнай атакі пад Дамаскам, паводле паўстанцаў, сталі сотні людзей. Міжнародная арганізацыя «Лекары бязь межаў» заявіла ў гэтыя выходныя, што ў апекаваных ёю шпіталях у сырыйскай сталіцы за апошнія дні памерлі 355 чалавек зь ліку тых, каго даставілі ў сераду з прыкметамі нэўратаксыкозу.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у суботу, абмяркоўваючы сітуацыю ў Сірыі, сышліся ў меркаванні, што калі абвінавачванні ў адрас сірыйскіх вайскоўцаў пацвердзяцца, то за гэтым павінен рушыць услед «сур’ёзны адказ» сусветнай супольнасці.